Вы тут

Ярашэвіч расказаў, як спрацавала беларуская эканоміка ў пачатку года


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч расказаў, як спрацавала беларуская эканоміка ў пачатку года, паведамляе БелТА.


«Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, прадпрыемстваў удаецца дасягаць нядрэнных прамежкавых вынікаў. Прамысловасць, калі параўноўваць з усім годам, спрацавала на ўзроўні 94,6 працэнта па выніках года, у студзені — 95,9 працэнта. Важна, што гэты рост эфектыўны, за кошт высокатэхналагічных галін з высокай дабаўленай вартасцю. Электроніка вырасла ў паўтара раза, машынабудаванне, электраабсталяванне і гэтак далей. Напрыклад, калі мы звернемся да яшчэ аднаго стратэгічнага напрамку нашай эканомікі — сельскай гаспадаркі, то вынікі студзеня — 103,4 працэнта. Гэта за кошт малака — прырост 3,5 працэнта, мяса — больш за 5 працэнтаў. Мы нарасцілі пагалоўе птушкі на 4 млн галоў. У цэлым расце прадукцыйнасць жывёлагадоўлі», — расказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

Паводле яго слоў, практычна адноўлены тэмпы будаўніцтва. «Вядома, яшчэ няма 100 працэнтаў, але мы набліжаемся. І спадзяёмся, што якраз за люты, сакавік дакладна, пойдзем ужо ў рост у гэтай сферы, — адзначыў намеснік міністра. — Але ёсць і тыя галіны, якія не так добра працуюць, на наш погляд, па аб’ектыўных прычынах. У першую чаргу гэта транспарт, перавозкі. У сувязі з усімі абмежаваннямі сектаральнымі, уведзенымі адносна нашай краіны, вядома, ён не можа дэманстраваць тыя ж рэзультаты, як і ў мінулым годзе, таму студзень прасядае. З-за яго прасядае і опт. ВУП па выніках студзеня — 95 працэнтаў».

Дзмітрый Ярашэвіч удакладніў, што студзень заўсёды самы цяжкі месяц для эканомікі. «Ён залежыць ад многіх фактараў. У прыватнасці, ад нашых гандлёвых партнёраў — Расіі і Кітая. У Расіі гэта калядныя канікулы, якія амаль паўмесяца доўжацца, у Кітаі — кітайскі Новы год, усе рыхтуюцца. Нават такі фактар, здаецца, цяжка прагназаваць, як надвор’е. Напрыклад, сярэдняя тэмпература студзеня 2022 года была мінус 2,1 градуса Цэльсія, а студзеня бягучага года — мінус 0,7 градуса. Адпаведна энергетыка спрацавала горш. Але з іншага боку, калі звяртацца да эфектыўнасці, то мы зрасходавалі менш рэсурсаў, у нас будзе лепшае гандлёвае сальда, ну а людзі сэканомілі на жыроўцы, ацяпленні», — дадаў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.