Відэасэрвіс VOKA выпусціў свой першы арыгінальны мультсерыял — «Марыля. У пошуках дзіўнікаў». Гэту фэнтэзійную гісторыю, знятую па матывах беларускай народнай казкі, усе жадаючыя змогуць паглядзець бясплатна.
Мультсерыял расказвае пра маленькую дзяўчынку Марылю — фантазёрку, якая марыць усім падабацца, але іншыя людзі яе зусім не заўважаюць. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю, — гэта яе сябар Алесь.
«Марыля. У пошуках дзіўнікаў» створаны па матывах народнай казкі «Не сіла, а смеласць», а прататыпамі фэнтэзійных персанажаў сталі героі беларускай міфалогіі. Серыял даступны на дзвюх мовах — беларускай і рускай.
Гледачоў чакае занурэнне ў казачны свет, дзе можа апынуцца кожны чалавек з багатым уяўленнем. Чароўныя істоты, незабыўныя прыгоды герояў, фантастычная атмасфера, мудрыя думкі — у мультсерыяле ёсць усё, за што так любяць казкі.
Паглядзець «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» можна на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA з любой прылады і ў сетцы любога аператара.
Мультсерыял з’яўляецца часткай праекта «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». Дзякуючы яму ў аднайменным раздзеле на платформе прадстаўлена больш за 50 фільмаў і серыялаў — ад галівудскіх блокбастараў да анімэ — у беларускім дубляжы.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.