Вы тут

Каляндар стрыжак на сакавік


Каляндар стрыжак на сакавік


Фота: pexels.com

1 сакавіка, серада. Дрэнны дзень для стрыжкі, валасы могуць стаць ломкімі, слабымі і сухімі.

2 сакавіка, чацвер. Не вельмі добры перыяд для стрыжкі, валасы могуць стаць больш цьмянымі і сухімі. Рэкамендуецца скарыстацца сродкамі, якія ўвільгатняюць і ўмацоўваюць валасы.

3 сакавіка, пятніца. Добры перыяд для таго каб пагуляць з даўжынёй і формай стрыжкі, таксама гэта выдатны дзень для стрыжкі кучаравых валасоў.

4 сакавіка, субота. Стрыжка і колер валасоў павінны быць камфортнымі перш за ўсё для вас. Доўга не адважваліся на каляровыя пасмы? Паспяшайцеся ў краму па фарбу. Жадалі пагаліць скроні? Запішыцеся да цырульніка.

5 сакавіка, нядзеля. Вельмі спрыяльны перыяд. Стрыжка істотна палепшыць вонкавы выгляд, надаўшы валасам пышнасці і шаўкавістасці. Валасы стануць больш паслухмянымі.

6 сакавіка, панядзелак. Добры дзень для новай прычоскі. Маніпуляцыі з валасамі сёння станоўча паўплываюць на вашы адносіны з блізкімі.

7 сакавіка, аўторак. Выдатны час для новай прычоскі. Валасы будуць адрастаць раўнамерна і лёгка ўкладвацца.

8 сакавіка, серада. Добры дзень, атрымаецца выдатная стрыжка, якой будзе спадарожнічаць поспех.

9 сакавіка, чацвер. Добры час для пераўтварэнняў. Прычоска дазволіць адчуць не толькі ўпэўненасць у сабе, але і прыліў натхнення. Дзякуючы разумнай рабоце майстра змена іміджу пройдзе паспяхова і прынясе гаму станоўчых эмоцый.

10 сакавіка, пятніца. Сёння стрыжка атрымаецца неверагодна прыгожай, надасць упэўненасці ў сабе і дапаможа справіцца з цяжкасцямі.

11 сакавіка, субота. Нейтральны дзень для стрыжкі, у афарбоўванні аддайце перавагу цёмным адценням.

12 сакавіка, нядзеля. Перыяд павольнага росту валасоў пасля стрыжкі. Раім ісці ў цырульню тым, хто любіць кароткія стрыжкі і каб валасы павольна адрасталі. Стрыжка карысная для здароўя валасоў — яны стануць мацнейшыя.

13 сакавіка, панядзелак. Стрыжка паказаная для стымулявання аптымізму.

14 сакавіка, аўторак. Любая прычоска сёння дапаможа атрымаць вялізную колькасць касмічнай энергіі, таму зрабіце тое, што спадабаецца.

15 сакавіка, серада. Перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.

16 сакавіка, чацвер. Спрыяльны дзень для таго, каб рабіць складаныя стрыжкі: форма будзе трымацца доўга.

17 сакавіка, пятніца. Гэты месяцавы дзень падыходзіць для эксперыментаў з валасамі, але неспрыяльны для тых, хто хоча зрабіць самую звычайную стрыжку. На якасць валасоў, аднак, уплыву не заўважана.

18 сакавіка, субота. Надзвычай удалы час для не вельмі кароткіх стрыжак, ёсць шанц атрымаць вялікі зарад радасці і ўпэўненасці ў сабе на найбліжэйшы месяц.

19 сакавіка, нядзеля. Локаны лепш не стрыгчы, валасы могуць стаць ломкімі, услед рушаць перапады настрою і дрэннае самаадчуванне.

20 сакавіка, панядзелак. У гэты дзень лепш не стрыгчыся і не фарбаваць валасы, бо вынік можа вас засмуціць.

21 сакавіка, аўторак. Стрыжку планаваць не варта, можна рабіць працэдуры па доглядзе і афарбоўку валасоў натуральнымі фарбавальнікамі.

22 сакавіка, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, спрыяльны — для афарбоўвання валасоў.

23 сакавіка, чацвер. Сёння цалкам прыдатны дзень для візіту ў салон. Можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.

24 сакавіка, пятніца. Асаблівую чароўнасць надасць лёгкая стрыжка і афарбоўванне ў яркія тоны: на вас азірнецца не адзін мінак.

25 сакавіка, субота. Стрыжка ў гэты дзень не зменіць структуры і якасці валасоў, яны будуць хутчэй расці. Дзень добры для тых, хто хоча нязначна падстрыгчы валасы, каб абнавіць форму прычоскі.

26 сакавіка, нядзеля. Вітаецца поўная змена іміджу, змена колеру валасоў.

27 сакавіка, панядзелак. Добры дзень для стрыжкі. Укладку зрабіце простую, але прыгожую. Мяккія хвалі будуць як нельга дарэчы.

28 сакавіка, аўторак. Добрым будзе таніраванне натуральнымі фарбавальнікамі, а вось стрыжка ўражальных вынікаў не прынясе.

29 сакавіка, серада. Стрыжка забароненая, афарбоўванне — толькі ў светлыя тоны.

30 сакавіка, чацвер. Неспрыяльны дзень для афарбоўкі і стрыжкі валасоў. Валасы страцяць свой бляск, прычоска будзе няўдалай і вы атрымаеце як мінімум дрэнны настрой, як максімум — дэпрэсію.

31 сакавіка, пятніца. У гэты дзень лепш стрыгчыся тым, у каго цьмяныя, тонкія і аслабленыя валасы, бо пасля працэдуры яны стануць гусцейшымі і мацнейшымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.