Вы тут

Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Глыбокім


Пытанні падключэння электраацяплення ў дамах і звязаная з гэтым рэканструкцыя жылля, рамонт дарог, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, разгледзеў на асабістым прыёме грамадзян у Глыбокім старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.


Асабісты прыём грамадзян пачаўся з прыемнай нагоды — да старшыні Палаты прадстаўнікоў прыйшла жыхарка райцэнтра з удзячнасцю ад жыхароў дома № 232 па вул.Савецкая, дзе правялі капрамонт. «Дзякуй вам вялікі за дапамогу ў вырашэнні нашага пытання. Таксама хачу падзякаваць мясцовай уладзе, забудоўшчыкам — гэта адказныя і спагадлівыя людзі, спецыялісты. Мы пераканаліся на сабе ў справядлівай сацыяльнай палітыцы нашай дзяржавы», — выказала жанчына словы шчырай удзячнасці ўсім, хто прыняў актыўны ўдзел у вырашэнні калектыўнага звароту ад жыхароў дома.

Адразу некалькі заяўнікаў звярнуліся па пытанні асфальтавання дарог, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Па вясковых дарогах у пасяўную і ўборачную ездзіць праблематычна, хуткая дапамога да вёсак даязджае з цяжкасцю, таму вяскоўцы просяць заасфальтаваць дарогі. Кіраўнік дарожна-будаўнічай службы раёна адзначыў, што часткова сельскія дарогі ўключаць у план рамонту на наступны год, бо сёлета праграма ўжо сфарміравана. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ўсе дарогі адразу заасфальтаваць немагчыма, але тыя, што ёсць, трэба падтрымліваць у належным стане. Па магчымасці, як запэўнілі спецыялісты райвыканкама, за 2024-2025 гады патрэбныя работы паспрабуюць выканаць.

Таксама агульная праблема ёсць у некалькіх жыхароў раёна. Яны хацелі б падключыць электраацяпленне, але дзесьці не хапае магутнасцяў электраліній, дзесьці трэба праводзіць дарагую рэканструкцыю дома, а камусьці трэба даплаціць за падключэнне 30% ад кошту работ. Уладзімір Андрэйчанка падчас прыёму ўдакладніў наўпрост у міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча, як можна вырашыць такія праблемы. Кіраўнік Мінэнерга ўзяў пытанні на кантроль і паабяцаў разабрацца, якія варыянты змогуць прапанаваць вяскоўцам. У прыватнасці, па патанненні кошту правядзення да населенага пункта новых электраліній.

Уладзімір Андрэйчанка таксама растлумачыў заяўнікам, як з найменшымі выдаткамі для інваліда III групы можна набыць легкавы аўтамабіль, узаконіць пабудовы, узведзеныя шмат гадоў таму без дазволу мясцовых уладаў, і даў тлумачэнні па іншых праблемах, з якімі звярнуліся жыхары раёна.

«Пытанні, з якімі сёння звярнуліся Людзі на прыём, былі розныя — і прыватнага характару, і характэрныя для асобных тэрыторый. Аднак некаторыя грамадзяне ўжо прад’яўляюць і завышаныя патрабаванні, напрыклад, адрамантаваць некалькі кіламетраў дарог, дзе не было асфальту, але ёсць нядрэнная гравійка. Кожнага чалавека трэба было выслухаць і даць зразумелыя адказы. Разам з тым мясцовай уладзе і рэгіянальным СМІ трэба больш распавядаць, што робіцца ў раёне па вырашэнні сацыяльных пытанняў і ў іншых галінах. Тады людзі будуць лепш арыентавацца ў гэтых праблемах, як іх вырашае ўлада, і, магчыма, будуць менш звяртацца па гэтых пытаннях», — пасля асабістага прыёму падсумаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.