Вы тут

Спартыўная вяршыня — на радзіме


Крысціна ЗУЕВА — трэнер па самба ўшацкага фізкультурна-аздараўленчага комплексу — пасля заняткаў праводзіць з малодшай групай агульную падрыхтоўку ў басейне. Дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту. Пасля размеркавання яе хацелі пакінуць працаваць у сталіцы, але Крысціна вярнулася на малую радзіму ва Ушачы і не шкадуе. Яе прызванне — працаваць трэнерам і выхоўваць будучых чэмпіёнаў. Крысціна Зуева ўжо не раз дасягала спартыўных вяршынь, была прызёркай чэмпіянату свету і пераможцай у чэмпіянаце Беларусі, таму свой трэнерскі і спаборніцкі досвед хоча перадаць юным землякам.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.