Вы тут

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі


У ЗША прадаўжаецца адзін з самых прэстыжных турніраў у календары Жаночай тэніснай асацыяцыі — Адкрыты чэмпіянат Маямі, паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу свой першы паядынак на турніры правяла Вікторыя Азаранка. Дзякуючы высокаму пасеву беларуска стартавала на Miami Open адразу з другога раўнда, у якім сустракалася з італьянкай Камілай Джорджы. Інтрыгі ў матчы практычна не было: Вікторыя справілася з саперніцай крыху больш як за гадзіну — 6:3, 6:1. На стадыі адной шаснаццатай фіналу двухразовая пераможца турніру ў Маямі Азаранка згуляе з Магдай Лінет з Польшчы.

Сёння вечарам свой другі матч на Miami Open згуляе Аляксандра Сасновіч, яе апаненткай на этапе 1/32 фіналу стане чэшка Барбара Крэйчыкава. Бліжэйшай ноччу на турніры стартуе Арына Сабаленка, у другім крузе беларуска сустрэнецца з Шэлбі Роджэрс з ЗША. Паралельна ў Маямі праходзіць і мужчынскі турнір, у асноўнай сетцы якога выступае адзіны беларус Ілья Івашка. У 2.00 па мінскім часе Ілью чакае матч другога раўнда супраць нарвежца Каспера Рууда.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.