Вы тут

Больш за 50 тыс. чалавек наведалі XXX Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш


Юбілейную, ХХХ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіла 22-26 сакавіка пад слоганам «Свет кнігі без межаў», наведалі больш за 50 тыс.чалавек. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар кніжнай выставы-кірмашу Дзмітрый Макараў падчас цырымоніі закрыцця, перадае БелТА.


«Я з задавальненнем магу рэзюмаваць нашу сумесную дзейнасць на працягу гэтых некалькіх дзён, працу выдаўцоў, пісьменнікаў, людзей, якія чытаюць кнігу, — сказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. — Наша юбілейная, ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш завяршае сваю працу, і прыемна адзначыць, што яна адбылася менавіта так, як мы і задумвалі. У няпросты кавідны і геапалітычны час мы сабралі 20 краін».

Па словах Ігара Бузоўскага, вялікае прадстаўніцтва на выставе было ад краіны-ганаровага госця — Расійскай Федэрацыі. «Яна годна прадставіла свае выдавецтвы і кнігі, якія з’яўляюцца гонарам і нашай выставы, і Расіі», — адзначыў ён.

Намеснік міністра інфармацыі падкрэсліў, што мноства пазітыўных водгукаў атрымана і па выніках правядзення анлайн-прэзентацый. «Я спадзяюся, што пісьменнікі, людзі, якія на гэтай сцэне працавалі для наведвальнікаў, будуць задаволены працай, арганізаванай на працягу гэтых дзён», — сказаў ён.

Характэрна, што прафесіяналы выдавецкай і паліграфічнай сфер на выставе дамовіліся аб новых узаемаадносінах на наступны перыяд. Некаторыя дамоўленасці атрымалі практычнае прымяненне ўжо ў дні выставы, дадаў Ігар Бузоўскі.

Ён пажадаў удзельнікам сумеснай плённай працы на карысць Беларусі і краін — удзельніц Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. «Я ўпэўнены, што наступны год будзе для нас напоўнены новымі ідэямі, новымі думкамі. Выстава — гэта пляцоўка міру і прыязнасці. Мы будзем шукаць любыя камунікацыі, якія дазволяць нам рабіць новыя кніжныя праекты на карысць міру і стварэння», — сказаў на заканчэнне намеснік міністра інфармацыі.

Падчас цырымоніі закрыцця ўдзельнікаў выставы ўзнагародзілі ганаровымі граматамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.