Вы тут

Больш за 50 віктарын, чытанняў і сустрэч. Тыдзень дзіцячай кнігі пройдзе ў бібліятэках Гродна


Тыдзень дзіцячай кнігі стартуе ў бібліятэках Гродна падчас школьных канікул, паведаміла загадчыца аддзела маркетынгу Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка Наталля Наземцава.


«Адкрыецца тыдзень тэатральным панядзелкам „Вялікі чараўнік тэатр“ у аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А. Макаёнка. Тут адбудзецца паказ лялечнага спектакля „Грубіянка ў крапінку“ па кнізе Эрыка Карла ў выкананні бібліятэчнага тэатра „Кнопкі“. У гэты ж дзень у бібліятэцы № 6 пакажуць спектакль „Падарожжа Калабка“ па правілах дарожнага руху. 28 сакавіка на пытанні кінавіктарыны „Ад кнігі да фільма і назад“ адкажуць юныя чытачы ў бібліятэцы № 7. У сераду адбудзецца літаратурная гульня „Кнігі на ўсе часы“. У бібліятэцы № 3 гаворка пойдзе пра кнігі-юбіляры 2023 года», — сказала Наталля Наземцава.

30 сакавіка распавядуць пра юбіляраў беларускай літаратуры. У бібліятэцы № 5 пройдзе забаўляльная праграма «Беларускі Майн Рыд». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з творчасцю Янкі Маўра, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. 31 сакавіка пісьменніцкая пятніца «Ад першай асобы» адбудзецца ў бібліятэцы № 8. Дзеці сустрэнуцца з Таццянай Сучковай, бібліятэкарам па прафесіі, пісьменніцай па прызванні.

«Падчас тыдня дзіцячай кнігі таксама адбудзецца акцыя „Аўтарская жаночая казка ў чытанні вядомых жанчын горада Гродна“, ініцыяваная гарадской арганізацыяй „Гродзенка“ ГА „БСЖ“. Вядомыя жанчыны Гродна, члены Беларускага саюза жанчын, прадстаўнікі „маладога крыла“ грамадскага аб’яднання прачытаюць творы беларускіх аўтараў-жанчын і абмяркуюць з дзецьмі прачытанае. Да тыдня дзіцячай кнігі прымеркаваны і выставачны праект „Што толку ў кніжцы, калі ў ёй няма карцінкі“ у дзіцячай бібліятэцы № 6», — адзначыла Наталля Наземцава.

Усяго на працягу тыдня ў бібліятэках горада запланавана больш за 50 віктарын, гучных чытанняў, літаратурных сустрэч, пазнавальных і гульнявых праграм. У 2022 годзе бібліятэкі наведвалі звыш 23 тыс. гродзенцаў ва ўзросце да 15 гадоў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.