Вы тут

Калі інтэр’ер стамляе


У офісе ці дома мы адчуваем часам невытлумачальную стомленасць. Аказваецца, яе прычынай можа быць візуальны шум. Што гэта такое і як ад яго пазбавіцца? Пра гэта расказала ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена СМІРНОВА. 


— Аб’екты навокал могуць адцягваць нашу ўвагу. Часта мы гэтага нават не заўважаем, — распавяла спецыяліст. — Так званае візуальнае смецце, ці візуальны шум, — гэта нагрувашчанне прадметаў інтэр’ера ці дызайну, з-за якіх абстаноўка здаецца негарманічнай, а яе выкарыстанне — нефункцыянальным. Лішак глядзельнай інфармацыі расфакусуе ўвагу і перашкаджае сканцэнтравацца на чымсьці адным.

Самыя распаўсюджаныя крыніцы візуальнага шуму:

• Сувеніры (магніты на халадзільніку, статуэткі і г.д.);

• Разнамасны каляровы дэкор;

• Каляровыя шпалеры і плітка;

• Рознакаляровыя кухонныя рэчы;

• Яркія ўпакоўкі прадуктаў, бытавой хіміі і інш.

Як гэта ўплывае на наш арганізм?

— З-за візуальнага шуму нам цяжка засяродзіцца, — растлумачыла Алена Смірнова. — Складаней выконваць працу, якая патрабуе максімальнай увагі, успрымаць новую інфармацыю. Такі стан цалкам здольны прывесці да павышанай раздражняльнасці, асабліва ў студэнтаў і школьнікаў. Менавіта таму важна, каб у пакоі падлетка была візуальная гармонія.

Яшчэ адзін важны факт: пераўзбуджэнне, выкліканае «перагружаным» інтэр’ерам, выклікае ў чалавека цяжкасці з засынаннем.

Пазбаўцеся ад непатрэбнага

Урач-гігіеніст рэкамендуе пазбавіцца ад непатрэбных сувеніраў і іншых рэчаў, якія адцягваюць увагу.

— Калі вы не карыстаецеся рэччу больш чым год, яна не прыносіць вам станоўчых эмоцый, значыць, яна непатрэбная. Па сутнасці, неабходна правесці «расхламленне», — раіць Алена Смірнова. — У зоне бачнасці і на адкрытых паверхнях неабходна пакінуць толькі тое, чым вы актыўна карыстаецеся. Яркія прадметы, з якімі не хочацца расставацца, можна змясціць у непразрыстыя шафы. У дызайне інтэр’ера выбірайце аднатонны дэкор без дробных дэталяў і ўзораў.

А шампуні, сродкі для мыцця посуду, прадукты ў яркіх упакоўках — іх робяць такімі для таго, каб прыцягвалі ўвагу ў магазіне, — можна перамясціць у слоічкі і бутэлечкі простай формы.

Прэв’ю: фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.