Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі стартуе ў БДПУ 12 красавіка


У час дэкады ў вядучым педагагічным універсітэце краіны будзе праведзены шэраг буйных міжнародных мерапрыемстваў.


У першая чаргу — гэта форум «Студэнцкая навука — інавацыйны патэнцыял будучыні», які ўключае 11 канферэнцый на факультэтах і ў інстытутах БДПУ, конкурс на найлепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, конкурс «Найлепшы студэнт у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць», конкурс «Даследчыя праекты ў сацыяльна-адукацыйнай сферы», конкурс стэндавых дакладаў «Міжпрадметныя праекты для школьнікаў», навуковы Explorer «Пазнай самога сябе» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, марафон інавацыйнага перадавога педагагічнага вопыту «Настаўнікі-метадысты будучым педагогам- даследчыкам», алімпіяду па псіхалогіі «Пад знакам PSY», конкурс «Студэнт — псіхолаг года», майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць студэнцкай моладзі — адзін з механізмаў рэалізацыі стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ да 2025 года. У гэтым ключы дэкада вырашае шэраг задач па пошуку будучых вучоных ужо ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, папулярызацыі навуковай дзейнасці ў студэнцкім асяроддзі, стварэнні ўмоў для праяўлення навучэнскай моладдзю БДПУ даследчых якасцей, падтрымцы даследчых і праектных ініцыятыў студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.