Вы тут

У Мінску ўзнагароджвалі пераможцаў конкурсу «Жанчына года — 2022»


Урачыстая цырымонія прайшла ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі.


«У гэтай зале няма выпадковых людзей. Гэта прадстаўніцы абсалютна розных прафесій і галін, але іх усіх аб’ядноўвае тое, што яны неабыякавыя да таго, што робяць. І ўвесь свой час яны аддаюць не толькі сваёй асноўнай рабоце, але і грамадскай дзейнасці», — адзначыла старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.

Без стваральнай ролі і місіі жанчыны развіццё проста немагчымае, падкрэсліла, выступаючы перад прысутнымі, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. «На працягу многіх гадоў я прымаю ўдзел у гэтай урачыстай цырымоніі, і заўсёды ў мяне асаблівае хваляванне ў душы, таму што сапраўды мы сустракаемся з аднадумкамі — тымі, хто любіць нашу краіну, народ, цэніць усё, што дасягнула наша родная Беларусь за гады свайго суверэнітэту і незалежнасці, цалкам падтрымлівае палітычны кірунак нашай краіны, палітычны курс, які праводзіць Прэзідэнт, — сказала Наталля Качанава. — Прэзідэнт сапраўды заўсёды з намі. Аляксандр Рыгоравіч заўсёды гаворыць: „Я па-асабліваму цаню і стаўлюся да жанчын“. Таму што краіна у нас такая цудоўная, таму што Прэзідэнт у нас такі цудоўны».

«Усё, што робіцца ў краіне, накіравана на карысць чалавека, на развіццё краіны, каб толькі мір і спакой былі ў нашых дамах. Каб нашы жанчыны маглі рэалізоўваць усё, што задумалі, — нараджаць дзяцей, выхоўваць, вучыць, рэалізоўваць прафесійныя магчымасці. Сёння сабраліся менавіта такія жанчыны, якія сваёй неабыякавай грамадзянскай пазіцыяй робяць усё, каб захаваць мір і спакой, каб наша краіна развівалася. Нізкі паклон, словы ўдзячнасці і падзякі вам за тое, што вы робіце для краіны.Гэта вельмі важна,» — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі, дадаўшы, што з кожным годам рады Беларускага саюза жанчын прырастаюць актыўнымі, ініцыятыўнымі, мэтанакіраванымі жанчынамі, адданымі свайму народу і краіне.

«Няма той сферы ў нашай краіне, у якой бы нашы жанчыны не прымалі самы актыўны ўдзел: ад выхавання дзяцей да абароны дзяржавы, — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. — Нягледзячы на прафесійную занятасць, вы ўдзяляеце шмат увагі, вядома ж , і грамадскаму жыццю. Мы бачым гэта не толькі ў вашым удзеле ў Беларускім саюзе жанчын. Мы бачым, які актыўны ўдзел вы прымаеце ў выбарчых кампаніях, проста аддаючы сябе людзям».

«Здароўе нацыі, наша дэмаграфія, вядома ж, перш за ўсё залежаць ад вас. Мне хочацца пажадаць, каб вы больш увагі надавалі свайму здароўю. І не проста такая меркантыльная просьба — выхаваць дзяцей, каб яны любілі сваю радзіму, каб потым яны маглі нарадзіць і выхаваць сваіх дзяцей. У нас няпростая дэмаграфічная абстаноўка.І мне здаецца, што ўсе прысутныя ў гэтай зале павінны ўзяць на сябе абавязацельства — ну, хто як не жанчына жанчыне можа параіць і накіраваць на шлях праўдзівы, як гаворыцца, — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.- Але за ўсім вашым прафесійным, грамадскім жыццём, актыўнасцю мне хочацца, каб вы найперш паклапаціліся пра сваё здароўе. Моцнага вам здароўя».

На цырымоніі названы пераможцы ў намінацыях «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура», «Не старэюць душой ветэраны», «Ганарымся і памятаем », «За чалавечнасць і дабрыню».

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.