Вы тут

«Бібліяноч-2023» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі


21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла акцыя ў падтрымку чытання «Бібліяноч-2023«. Сёлета яе тэма — «Бібліяімпульс». 


Свята пачалося ў холе бібліятэкі з маляўнічай цырымоніі. Гасцей чакалі 22 тэматычныя пляцоўкі з насычанай праграмай на любы густ і ўзрост: актыўны квэст па пошуку таямнічых скарбаў «Унутры ромбакубаактаэдра», гістарычнае падарожжа ў «Срэбны век», «Настолкі», гісторыі пра «уяўляльнікаў» ад стваральнікаў праекта «Фантастычнае падарожжа», майстар-класы па індыйскім танцу і сучасных бальных танцах.

Для аматараў музыкі арганізатары падрыхтавалі этна-вечарыну з фолк-гуртом "Guda" і капэлай традыцыйнай музыкі «Анягож», канцэрт-лекцыю класічнай музыкі «Музычны салон XIX стагоддзя», выступ хору кітайскіх студэнтаў БДПУ, канцэртную праграму «А ў сэрцы маладосць спявае».

Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у шахматна-шашачных турнірах, майстар-класах па гульні ў японскія шахматы «сёгі» і кітайскія шахматы «сянцы».

Юных гасцей сустракалі майстры па аквагрыме, майстар-класы, тэатральныя пастаноўкі і пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра «Айтыландыя».

Для тых, хто заўсёды імкнецца пазнаваць нешта новае, у праграме былі лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, «літаратурны салон» з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірынай Карнавухавай, чайны рытуал «Тры кубкі тэксту», аўтарская экскурсія калекцыянера Віктара Суворава па выставачным праекце «Фарфоравае асарці» і многае іншае.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.