Вы тут

Яны гэты мір зберагуць. Як дзеці і падлеткі бачаць вайну ў сваіх малюнках


Конкурс дзіцячага малюнка «Нам гэты свет завешчана берагчы», які праводзіўся пад эгідай Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, — несумненна, адно з самых відовішчных і кранальных мерапрыемстваў да Дня Перамогі. У ім узялі ўдзел рабяты з усіх рэгіёнаў краіны — ад сямігадовых малых да 15-гадовых падлеткаў. Журы разгледзела 63 работы ў трох узроставых групах, вызначыла пераможцаў па намінацыях, узнагародзіла іх.

Але мы сёння не будзем называць пераможцаў. Мы проста пакажам вам некаторыя конкурсныя работы і падпішам іх аўтараў. Калі нашы дзеці і падлеткі так бачаць і малююць вайну і памяць, — можна быць упэўненымі, што яны зробяць усё, каб ні ім самім, ні іхнім дзецям вайны зведаць не давялося.


«Дзякуй за шчаслівае дзяцінства» Максім Харужык, 9 гадоў, гімназія г. Смаргонь.

«Мы помнім ваш подзвіг, ветэраны» Вольга Саўчанка, 12 гадоў, Буда-Кашалёўская СШ.

«Мой дзядуля — Герой» Глеб Курыленка, 7 гадоў, гімназія № 2 г. Віцебска.

«Яны змагаліся за Радзіму» Ганна Шакун, 15 гадоў, СШ № 27 г. Брэста.

«Свята Перамогі вачыма дзяцей» Міхаіл Вінакураў, 9 гадоў,  СШ № 44 г. Магілёва.

«Дарагія мае ветэраны» Глеб Жлабо, 12 гадоў, СШ № 33 г. Магілёва.

«Баявы таварыш» Надзея Іванова, 8 гадоў, гімназія № 75 г. Мінска.

«Яны змагаліся за Радзіму» Павел Кандрацьеў, 8 гадоў, Дакурнішская СШ Ашмянскага раёна.

«Дзеці на папялішчы» Дар'я Смяшкова, 15 гадоў, СШ № 6 г. Віцебска.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.