Вы тут

Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці


Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ № 128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, значны асабісты ўклад у рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё судовай сістэмы, прыродаахоўнай і судова-экспертнай дзейнасці, нафтаперапрацоўчай, транспартнай і будаўнічай галін, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязяў, прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненні ў грамадскай дзейнасці, адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Васіль Каржоў і член раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Баранава.

Шасцярым супрацоўнікам Дзяржаўнага пагрнічнага камітэта прысуджаны медаль «За адзнаку ў вайсковай службе»: намеснікам начальнікаў упраўленняў Рыгору Ганусевічу, Аляксандру Гатоўчыцу і Аляксандру Таўпеку, начальніку аддзела ўпраўлення Віталю Аляшкевічу, намесніку начальніка аддзела ўпраўлення Арсенію Крупко і начальніку аддзела ідэалагічнай працы 21-га пагранатрада Сяргею Лысенку.

Старшы следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы Следчага камітэта Аляксей Іваноў удастоены медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». А група з пецярых прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — медалі"за адрозненне ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Гэта начальнікі Лідскага, Калінкавіцкага і Хойніцкага раённых аддзелаў па НС Дзмітрый Бяляўскі, Дзмітрый Гуц і Віктар Сацура, начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Дзмітрый Голубеў і першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на НС МНС — начальнік упраўлення рэагавання на НС Аляксей Іофе.

Заслугі значнай колькасці работнікаў розных сфер адзначаны медалём"За працоўныя заслугі". Сярод іх — міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, першы намеснік Міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, дырэктар Слуцкага воцатнага завода Аляксандр Рыбак, аграншчык алмазаў у брыльянты ААТ «Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Крышталь-Холдынг» Ігар Першын, дырэктар Самахвалавіцкай сярэдняй школы Валянціна Смаленская.

Медалі Францыска Скарыны ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве Алег Ігнаценка, артыст-вакаліст Маладзёжнага тэатра эстрады Людміла Радзівонава і загадчык лабараторыі радыёфатонікі дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Аляксандр Чыж.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным вынаходнікам стаў вядучы інжынер-даследчык ААТ «Пеленг» Анатоль Чабатароў, заслужаным настаўнікам — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 34 Магілёва Галіна Бяляева, заслужаным работнікам адукацыі — дырэктар Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі — вядучы тэхнолаг цэха забою птушкі ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Таццяна Кротава.

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама абвясціў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам МНС і Вярхоўнага Суда.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных паказчыкаў у службовай дзейнасці ўзнагародай заахвочаны першыя намеснікі начальнікаў Шклоўскага і Нясвіжскага раённых аддзелаў па НС Юрый Белановіч і Леанід Фраймовіч, Мазырскага гаррайаддзела па НС Яўген Дзешын, начальнік Лунінецкага раённага аддзела па НС Сяргей Калеснічэнка і галоўны спецыяліст упраўлення нарматыўна-тэхнічнай працы і папярэджання НС Галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС кім кадраў.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Ларыса Мацвеенкава ўдастоена падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне судовай сістэмы, забеспячэнне законнасці.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.