АВЕН. На працы будзьце шчодрыя з калегамі, дзяліцеся ідэямі і прафесійным досведам. У сярэдзіне тыдня ўзрастае рызыка не разабрацца ў сямейных праблемах і прыняць няправільнае рашэнне. У суботу нязначная памылка можа выклікаць цэлы абвал непрыемных наступстваў. У нядзелю ў вас будзе добрая магчымасць павысіць самаацэнку, не прыкладаючы да гэтага асаблівых намаганняў.
ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна ўзяцца за вырашэнне наспелых праблем. Ігнараваць іх не атрымаецца, яны будуць толькі пагаршацца. На рабоце сканцэнтруйцеся на галоўным, а другарадныя справы пакуль крыху пачакаюць. У асабістым жыцці магчымыя недагаворкі, рэўнасць і крыўды. Паспрабуйце растлумачыць сітуацыю. У выхадныя добра было б адпачыць за горадам.
БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень прынясе творчае натхненне, адчуеце прыліў энергіі, практычна ўсе задумы будуць рэалізоўвацца. Можаце стаць генератарам новых ідэй і праектаў. Паспрабуйце стварыць для сябе аптымальна зручны рэжым працы і адпачынку. Пастарайцеся трымаць эмоцыі пад кантролем. Вам патрэбны падарожжы і новыя ўражанні. Выхадныя паспрабуйце правесці на прыродзе.
РАК. Любімая праца можа стаць крыніцай не толькі даходу, але і жыццёвых сіл, тым больш што адносіны з калегамі і начальствам добразычлівыя і гарманічныя. У пачатку тыдня найлепшых вынікаў дасягнеце ў тым, да чаго будзе цягнуцца душа. У сераду пры дробных няўдачах не адчайвайцеся і імкніцеся дамагчыся сваёй мэты. У выхадныя больш часу надайце адпачынку, бо ад гэтага будзе залежаць ваша душэўная раўнавага.
ЛЕЎ. Тыдзень дастаткова напружаны, таму спатрэбяцца цярпенне і сабранасць. У сераду не правакуйце канфліктных сітуацый. У чацвер пажадана не ўблытвацца ні ў якія авантуры. Ваш добрасумленны падыход да працы ў пятніцу будзе ацэнены па заслугах. Паспрабуйце расказваць пра сваё асабістае жыццё як мага менш, не выкладвайце бясконца фатаграфіі ў сацсетках. У суботу адганіце прэч усе страхі і сумневы, бо насамрэч няма ніякіх перашкод для дасягнення мэты.
ДЗЕВА. Пачатак тыдня лепш прысвяціць адпачынку на прыродзе, а не шумным мерапрыемствам. У сераду могуць узнікнуць цяжкасці з дакументамі ці патрэбных людзей нечакана не будзе на месцы. У чацвер добрыя вынікі дасць сумесная творчасць, але не варта праводзіць шмат часу ў вялікай кампаніі. Паспрабуйце пазбегнуць стрэсаў.
ШАЛІ. Вы разумныя і іранічныя, вашы выразы трапляюць прама ў цэль, праўда, сваё меркаванне часам лепш пакінуць пры сабе, каб не пакрыўдзіць блізкага чалавека. На працы пакажыце сябе спакойным і ўраўнаважаным прафесіяналам, які не раздражняецца па дробязях, але і не дазваляе садзіцца на шыю. Выхадныя прысвяціце хатнім справам, іх ужо назапасілася звышдастаткова. Ваша працавітасць будзе адзначана і ўзнагароджана.
СКАРПІЁН. Давярай, але правярай, — вось адна з галоўных задач тыдня. Зможаце дасягнуць амаль любых вяршынь, але толькі пры крытычным стаўленні да сябе і яшчэ больш крытычным — да навакольных. На гэтым тыдні добра прасоўваюцца навуковыя даследаванні, юрыдычная і журналісцкая работа. Атрымаеце адчувальны прыбытак, ваш аўтарытэт узрасце. Выхадныя падораць новыя ўражанні.
СТРАЛЕЦ. Вы, падобна, азадачылі сябе занадта ўжо грандыёзнымі планамі. Можа, лепш іх скараціць, аб'ектыўна ацаніўшы сілы? Верагодныя камандзіроўкі ў сярэдзіне тыдня, якія дазволяць адцягнуцца ад некаторых праблем. Вашы іранічныя выказванні пагражаюць справакаваць канфліктную сітуацыю, таму сачыце за сваімі словамі. У выхадныя, вырашаючы сямейныя пытанні, прыслухайцеся да парад блізкіх і не адхіляйце іх дапамогу.
КАЗЯРОГ. У найбліжэйшыя дні сітуацыя можа запатрабаваць ад вас актыўнасці, тады ёсць вялікая верагоднасць дабіцца поспеху як у асабістых справах, так і ў бізнесе. У сераду будзьце сумленныя і шчырыя з сябрамі і роднымі. У пятніцу будзьце ўважлівыя, бо нядобразычліўцы здольныя пашкодзіць вашай рэпутацыі, што можа негатыўна адбіцца на дабрабыце. Да канца тыдня вашы інтарэсы будуць накіраваны ў бок адпачынку.
ВАДАЛІЎ. Калі ў пачатку тыдня вы будзеце толькі будаваць трамплін, у другой яе палове ўжо давядзецца скакаць. Збярыцеся з духам — вам трэба будзе здзейсніць рэзкі скачок наперад. Але, нягледзячы на значны прагрэс у справах, асноўныя праблемы могуць заставацца нявырашанымі і, хоць і ў мяккай форме, яшчэ нагадаюць пра сябе пазней. Не варта плесці інтрыгі і дзейнічаць за спінай блізкіх. Усё таемнае стане відавочным.
РЫБЫ. У пачатку тыдня можаце атрымаць інфармацыю, якую вам давядзецца захаваць у таямніцы. У сераду гутарка з начальствам можа пайсці на павышаным тоне, што прыкметна аслабіць вашы пазіцыі. Тады за сваё становішча давядзецца пазмагацца. Калі вы не гатовыя да такіх прыгод, мае сэнс усімі праўдамі і няпраўдамі ад зносін з вышэйстаячымі адысці. На трывалы і працяглы дабрабыт пакуль разлічваць не даводзіцца, усё мімалётна і дастаткова ілюзорна.
Што за таемнымі дзвярыма?