Вы тут

Кітайскі «грузавік» прыстыкаваўся да касмічнай станцыі


Кітай запусціў новы грузавы карабель для дастаўкі грузаў на арбітальную касмічную станцыю «Цяньгун». Пра гэта паведаміла Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая (CMSA), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паведамляецца, што ракета-носьбіт «Чанчжэн-7 Y7» (Long March-7 Y7 — «Вялікі паход-7 Y7») з грузавым караблём «Цяньчжоў-6» учора ўвечары стартавала з касмадрома Вэньчан у астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай). Прыкладна праз 10 хвілін пасля старту «Цяньчжоў-6» аддзяліўся ад ракеты-носьбіта і выйшаў на зададзеную арбіту. Пасля былі раскрыты і пачалі работу сонечныя панэлі грузавога карабля. CMSA аб’явіла, што запуск прайшоў паспяхова.

Сёння «Цяньчжоў-6» з харчаваннем і абсталяваннем на борце паспяхова прыстыкаваўся да нацыянальнай арбітальнай станцыі КНР «Цяньгун», паведаміла CMSA. «11 мая ў 5.16 па пекінскім часе (у 00.16 па мінскім), карабель паспяхова прыстыкаваўся да задняга порта базавага модуля станцыі «Цяньхэ», — гаворыцца ў паведамленні.

Кітайскі «грузавік» здольны дастаўляць на станцыю каля 7,4 тоны карыснай нагрузкі, у тым ліку паліва, запасы і сродкі гігіены для дзеючага экіпажа, розныя герметызаваныя грузы, буйнагабарытную карысную нагрузку для пазакарабельнай дзейнасці, а таксама платформы для правядзення эксперыментаў.

Зараз на станцыі працуе экіпаж місіі «Шэньчжоў-15», у які ўваходзяць тры чалавекі — Фэй Цзюньлун (камандзір карабля), Дэн Цінмін і Чжан Лу. Яны прыбылі на «Цяньгун» летась у лістападзе. Будаўніцтва арбітальнай лабараторыі «Цяньгун» пачалося ў красавіку 2021-га з вывядзення на арбіту базавага модуля станцыі «Цяньхэ». Летась да яго па абодва бакі былі прыстыкаваны два лабараторныя модулі — «Мэньцянь» і «Вэньцянь», якія выкарыстоўваюцца для правядзення навуковых даследаванняў і эксперыментаў ва ўмовах бязважкасці. Аб пачатку паўнацэннай эксплуатацыі і заканчэнні будаўніцтва станцыі было аб’яўлена напрыканцы мінулага года.

Агульная вага станцыі «Цяньгун», якая знаходзіцца на вышыні 400 кіламетраў, складае каля 90 тон. Яна ў пяць разоў меншая за Міжнародную касмічную станцыю і здольная на пастаяннай аснове прымаць трох членаў экіпажа (і да шасці пры змене экіпажаў). Тэрмін эксплуатацыі кітайскай касмічнай станцыі складае каля 10 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.