Вы тут

«У беларускай арміі ёсць усё неабходнае для абароны краіны»


У беларускай арміі ёсць усё неабходнае для абароны краіны. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас выступлення перад новым папаўненнем, якое прыняло прысягу ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Як адзначыў Віктар Хрэнін, тысячы маладых людзей прысягнулі на вернасць беларускаму народу. На яго думку, прыняцце ваеннай прысягі — важны воінскі рытуал. «З гэтай хвіліны грамадзяне нашай краіны давяраюць вам самае дарагое — будучыню і сучаснасць Радзімы. Учорашнія хлапчукі прынялі на сябе абавязак самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Беларусі», — заявіў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны падкрэсліў, што на фоне няпростай абстаноўкі ля беларускіх граніц у краіне забяспечаны мір, стабільнасць, спакой і згода: «І наша задача і надалей забяспечыць гэтыя галоўныя прыярытэты».

Віктар Хрэнін заявіў, што абарона Айчыны — гэта святы абавязак грамадзян Беларусі. «Сёння беларускае войска мае ўсё неабходнае для абароны сваёй краіны. Яна мабільнае і абсталявана самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Але галоўная каштоўнасць — гэта людзі. Тыя, хто сёння выконвае вучэбна-баявыя задачы, тыя, хто нясе баявое дзяжурства», — перакананы Віктар Хрэнін.

Міністр абароны звярнуў увагу, што ваенная служба — гэта цяжкая мужчынская праца: «Наперадзе ў вас напружаная баявая вучоба, удзел у вучэннях, засваенне сучаснай тэхнікі і ўзбраення, набыццё ваенна-ўліковай спецыяльнасці. Будзе няпроста, але толькі плячом да пляча са сваімі баявымі таварышамі пад кіраўніцтвам вопытных камандзіраў можна пераадолець гэты шлях, а пераадолеўшы яго, вы абавязкова ўзмужнееце»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.