Вы тут

Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Полацк-Шкловалакно»


На сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Полацк-Шкловалакно» старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абмеркавала парадак дня і адказала на пытанні работнікаў прадпрыемства, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Старшыня Савета Рэспублікі пабывала ў вытворчых цэхах «Полацк-Шкловалакно», азнаёмілася з прадукцыяй і пагутарыла з кіраўніцтвам завода.

На адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада працуюць больш за 3 тыс.чалавек. Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на цяперашняй сітуацыі завода. «Адно з важных пытанняў, якія стаяць перад „Полацк-Шкловалакно“, — рэалізацыя прадукцыі. Гэтая прадукцыя сучасная, патрэбная, імпартазамяшчальная, і закупляць з-за мяжы падобныя тавары, калі мы можам самі іх вырабляць, няправільна. Праблему збыту мы абмяркуем з кіраўніцтвам завода, старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным, прадстаўніком канцэрна „Белнафтахім“ і пастараемся разам знайсці рашэнні па выхадзе з гэтай няпростай сітуацыі. І дапамога павінна быць не толькі ад дзяржавы — кіраўніцтву завода і канцэрна трэба адшукаць унутраныя рэзервы для развіцця прадпрыемства», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Сустрэўшыся з калектывам «Полацк-Шкловалакно», Наталля Качанава распавяла палачанам аб працы ўрада, дзяржаўных праграмах, якія рэалізуюцца ў нашай краіне, у тым ліку па сацыяльнай падтрымцы. Яна падкрэсліла, як важна развіваць рэгіёны, падтрымліваць прадпрыемствы і працоўныя калектывы. «Тут развітая інфраструктура, ёсць магчымасці для росту. Да таго ж Полацк — гэта наша беларуская культурная Мека, тут зарадзілася наша дзяржаўнасць, у гэтым горадзе даволі высокі паток турыстаў, таму Полацк трэба падтрымліваць і развіваць», — адзначыла спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама абмеркавала з завадчанамі тэмы будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага для маладых сем’яў і спецыялістаў, дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і тых выклікаў, з якімі сутыкнулася Беларусь апошнім часам. Перспектывы супрацоўніцтва ў нашай дзяржавы пашыраюцца, павялічваецца экспартны патэнцыял, ідзе пераарыентацыя рынкаў, і нават у такі час трэба шукаць магчымасці і займаць нішы, якія адкрыліся, падкрэсліла спікер. Наталля Качанава дадала, што залогам дабрабыту як завода, так і краіны ў цэлым з’яўляецца адзінства, таму важна яго захаваць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.