Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пагранічніка


Камандаванню, асабоваму саставу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!


Віншую Вас са святам — Днём пагранічніка.

Сёлета мы адзначаем 105-годдзе з дня ўтварэння пагранічнай службы, што надае асаблівую ўрачыстасць усім святочным мерапрыемствам.

Памежнікі ў нашай краіне ва ўсе часы карысталіся асаблівай павагай. Мы памятаем іх непахісную стойкасць, гераізм і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беражліва захоўваючы слаўныя традыцыі і выяўляючы свае лепшыя якасці, воіны ў зялёных фуражках надзейна затуляюць святыя рубяжы Айчыны і сёння, калі напружанасць паблізу нашых межаў з кожным днём узрастае і патрабуе ад усіх пагранічнікаў высокага прафесіяналізму, падвышанай пільнасці, самаадданасці і жалезнай дысцыпліны.

Перакананы, што вы гэта добра разумееце і зробіце ўсё, каб абараніць недатыкальнасць дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, у поўнай меры апраўдаўшы любоў і давер беларускага народа.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам-пагранічнікам. Ваш практычны вопыт, актыўная жыццёвая пазіцыя заўсёды будуць запатрабаваны ў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення.

Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

28 мая 2023 г

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.