Вы тут

Мінэканомікі: у Беларусі няма неэфектыўных альбо нізкаэфектыўных дзяржпраграм


У Беларусі няма неэфектыўных альбо нізкаэфектыўных дзяржаўных праграм. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


Паводле яе слоў, ацэнцы падлягаюць 29 дзяржаўных праграм. «На рэалізацыю пастаўленых задач за два гады (2021-ы і 2022-і) накіравана каля Br250 млрд, з іх Br84 млрд — бюджэтныя сродкі. У рамках 29 дзяржпраграм рэалізоўваліся больш за 3 тыс. мерапрыемстваў. Ацэнка вядзецца па больш як 500 паказчыках. Задачы і мерапрыемствы выкананы больш як на 82 працэнты. Гэта значыць можна канстатаваць факт, што асноўныя задачы ў рамках дзяржпраграм рэалізаваны. Хачу падкрэсліць, што неэфектыўных альбо нізкаэфектыўных праграм у краіне няма», — сказала Таццяна Бранцэвіч.

За два гады па дзяржпраграмах пабудавана 24 дзіцячыя сады, 12 школ, 73 аб’екты аховы здароўя, шэсць ФАКаў. Акрамя гэтага, пабудавана каля 9 млн кв.м жылля, праводзіўся рамонт дарог. «Праведзена вельмі вялікая работа ў частцы выканання мерапрыемстваў па навуковым забеспячэнні, па лічбавізацыі краіны. Працэс газіфікацыі і электрыфікацыі ў сельскай мясцовасці ідзе па дзяржпраграме „Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе“, паказчыкі выкананы больш як на 90 працэнтаў», — адзначыла намеснік міністра.

«Мы ў гэтым годзе ацэньвалі і рэгіянальныя комплексы мер па выкананні дзяржпраграм. Лідзіруючую пазіцыю ў нас займае Брэсцкая вобласць», — дадала Таццяна Бранцэвіч.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў разглядаюцца вынікі выканання дзяржаўных праграм у 2022 годзе, даецца ацэнка эфектыўнасці іх рэалізацыі ў 2021-2022 гадах. Перад галінамі і рэгіёнамі будуць пастаўлены задачы для дасягнення запланаваных рэзультатаў дзяржпраграм па выніках пяцігадовага перыяду.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.