Вы тут

Мінэканомікі падвяло вынікі 2023 года


Па выніках 2023 года забяспечаны рост даходаў насельніцтва і нізкая інфляцыя. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы вынікі работы эканомікі ў 2023 годзе, перадае БелТА.


«Рост эканомікі ў мінулым годзе меў збалансаваны характар. Вырашаны тры асноўныя задачы — апераджальны рост даходаў насельніцтва, нізкая інфляцыя і занятасць насельніцтва», — адзначыў Андрэй Картун.

У прыватнасці, рэальныя наяўныя даходы насельніцтва за студзень — лістапад 2023 года павялічыліся на 6,1 працэнта. Па словах Андрэя Картуна, у мінулым годзе быў забяспечаны рост сярэдняй зарплаты, а таксама пенсій.

Індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год склаў 105,8 працэнта (прагноз не больш як 107-108 працэнтаў). «Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у рэгіёне. У многіх краінах Еўрапейскага саюза, Расіі інфляцыя вышэйшая. Гэта было дасягнута не толькі за кошт мер цэнавага рэгулявання, але і дзякуючы таму, што знешняя кан’юнктура згуляла станоўча. Размова ідзе аб тым, што сусветныя імпартныя кошты на прадукты харчавання знізіліся, што крыху пагоршыла становішча экспарцёраў, але добра паўплывала на інфляцыю», — распавёў намеснік міністра.

Калі гаварыць аб занятасці, то ўзровень беспрацоўя ў мінулым годзе быў забяспечаны таксама на нізкім узроўні — крыху больш за 3 працэнты. «Самы важны вынік тут — скарачэнне ўзроўню так званага скрытага беспрацоўя. Больш як у 2,3 раза скарочана колькасць занятых, якія працавалі няпоўны працоўны час», — адзначыў ён.

Андрэй Картун дадаў, што скарацілася колькасць прадпрыемстваў, якія найбольш пацярпелі ад санкцыйнага націску. «Цяпер на маніторынгу мы трымаем толькі 10 прадпрыемстваў, якім дапамагаем у ручным рэжыме», — адзначыў ён.

У цэлым эканамічны рост забяспечаны вышэй, чым планавалася. Па выніках мінулага года з перавышэннем выкананы гадавы прагноз па ВУП — тэмп яго росту склаў 103,9 працэнта пры прагнозе 103,8 працэнта.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.