Вы тут

«Перагаворы доўжыліся больш за 10 гадоў». Галоўчанка пра пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД


Кіраўнікі ўрадаў краін СНД у Сочы падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый. Гэта вынік перагавораў, якія доўжыліся больш за 10 гадоў, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


«Хачу павіншаваць з падпісаннем пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый у СНД, якое ставіць кропку ў няпростых перагаворах, якія доўжыліся больш за 10 гадоў. Гэта пагадненне стане важным дадаткам да існуючай у СНД зоны свабоднага гандлю таварамі. Такім чынам мы фарміруем спрыяльныя ўмовы для нашых кампаній па ўсім ланцужку дабаўленай вартасці. На наш погляд, пагадненне атрымалася дастойнае, адлюстроўвае агульнапрынятыя сусветныя падыходы, практыкі, улічвае і дамоўленасці, якія мы ўжо апрабавалі ў рамках ЕАЭС», — сказаў Раман Галоўчанка. Таксама прадугледжана магчымасць далучэння да пагаднення любой іншай дзяржавы.

Прэм’ер-міністр Беларусі прапанаваў Выканкаму СНД сумесна з дзяржавамі — удзельніцамі Садружнасці разгледзець пытанне аб стварэнні галіновага савета па паслугах і інвестыцыях для правядзення маніторынгу рэалізацыі гэтага пагаднення. «Гэта прапанова арганічна ўпісваецца ў праводзімую па ініцыятыве Беларусі работу па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД, перш за ўсё ў эканамічнай сферы. На нашу думку, менавіта галіновыя саветы павінны быць генератарамі новых прапаноў па паглыбленні супрацоўніцтва ў сваіх сферах і прыняцці, калі неабходна, эфектыўных мер, у тым ліку антыкрызісных. На нашу думку, існуе неабходнасць перафармаціраваць іх работу», — адзначыў ён.

У Міністэрстве эканомікі Беларусі таксама пракаменціравалі падпісанне пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый у СНД. «На выхадзе атрымаўся прарыўны дакумент, беспрэцэдэнтны па сваім змесце і аб’ёме. Акрамя асноўнага тэксту, міжнародны дагавор уключае ў сябе індывідуальныя пералікі абавязацельстваў і выключэнняў краін-удзельніц (па 4 на кожную). Пагадненне грунтуецца на палажэннях пагадненняў СГА і для паглыблення лібералізацыі па асобных пытаннях дапоўнена падыходамі, прадугледжанымі Дагаворам аб ЕАЭС», — адзначылі ў прэс-службе.

Паводле экспертных ацэнак, рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць на чвэрць павялічыць аб’ём гандлю паслугамі ў СНД, нарасціць у сярэднетэрміновай перспектыве ўзаемныя інвестыцыі на 30 працэнтаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.