Вы тут

Акрэдытацыя замежных СМІ на II Гульні краін СНД пачнецца 12 чэрвеня


Акрэдытацыя замежных СМІ для асвятлення II Гульняў краін СНД стартуе 12 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі.


Замежным журналістам, якія плануюць асвятляць маштабную спартыўную падзею, неабходна прайсці часовую акрэдытацыю пры ведамстве да 14 ліпеня. У заяўцы ў графе «Дадатковая інфармацыя» неабходна ўказаць — «Асвятленне II Гульняў краін СНД».

Дакументы павінны быць складзены згодна з гэтым патрабаванням. Заяўкі, якія не адпавядаюць патрабаванням, да разгляду не прымаюцца.

Журналісты, якія маюць сапраўдную пастаянную акрэдытацыю пры МЗС Беларусі, таксама павінны да 14 ліпеня накіраваць заяўку ў прэс-службу МЗС. Ім неабходна ўказаць пашпартныя даныя, найменне СМІ, пасаду і нумар акрэдытацыйнага пасведчання МЗС.

Праход акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў на падзеі гульняў будзе ажыццяўляцца па прад’яўленні спецыяльнага пропуску, які выдае арганізацыйны камітэт гульняў. Гэты бэйдж выдаецца на падставе спісу акрэдытаваных беларускіх і замежных журналістаў. Для яго атрымання неабходна будзе прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.