Вы тут

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Філіпіны будуць падтрымліваць пазітыўную тэндэнцыю па ўмацаванні супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркосу-малодшаму і народу гэтай краіны з нагоды 125-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За час суверэнітэту Філіпіны дасягнулі значных поспехаў у сацыяльна — эканамічным развіцці і сталі актыўным удзельнікам АСЕАН», — гаворыцца ў віншаванні.

З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін дыялог паміж Мінскам і Манілай грунтуецца на дружбе, узаемнай павазе і даверы, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Упэўнены, што мы будзем падтрымліваць пазітыўную тэндэнцыю ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, а таксама ў актывізацыі дзелавога партнёрства», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркосу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай палітычнай пасадзе, а народу Філіпін — шчасця і працвітання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.