Вы тут

Качанава: Сацыяльная палітыка — адзін з прыярытэтаў беларускай дзяржавы


Сацыяльная палітыка з’яўляецца адным з прыярытэтаў суверэннай беларускай дзяржавы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сацыяльная палітыка з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў суверэннай беларускай дзяржавы. На яго рэалізацыю накіраваны стратэгічныя рашэнні ўсіх шасці Усебеларускіх народных сходаў, шматлікія мерапрыемствы дзяржаўных праграм. Прэзідэнт заўсёды ўдзяляе самую пільную ўвагу пытанням сацыяльнай палітыкі і патрабуе безумоўнага захавання яе ключавых прынцыпаў — справядлівасці, адказнасці дзяржавы перад грамадствам, клопату пра людзей. Больш за тое, падчас Паслання беларускаму народу і Парламенту кіраўнік дзяржавы назваў сацыяльную справядлівасць у ліку найважнейшых умоў захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны», — адзначыла Наталля Качанава.

Насуперак беспрэцэдэнтнаму санкцыйнаму ціску і іншым знешнім выклікам, падыходы беларускай дзяржавы ў сацыяльнай сферы нязменныя, падкрэсліла спікер. «Мабыць, цяжка знайсці іншую такую краіну, у якой столькі б рабілася ў сацыяльнай сферы. Гэта наш нацыянальны брэнд, неад’емны складнік беларускай культуры, на якім выхоўваецца наша грамадства. Мы абавязаны захаваць гэта ўнікальнае дасягненне беларускай дзяржаўнасці, гэтую найвялікшую цывілізацыйную каштоўнасць», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

«Шмат у чым на аснове ацэнкі сацыяльнай сферы фарміруецца грамадская думка аб эфектыўнасці і неабходнасці асобных дзяржаўных структур, давер насельніцтва да ўлады і стаўленне да краіны ў цэлым, — дапоўніла Наталля Качанава. — Пры бясспрэчна высокіх выніках па ўсіх напрамках сацыяльнай палітыкі нядаўнія нарады ў Прэзідэнта нашай краіны па ахове здароўя і адукацыі выявілі шэраг пытанняў, над якімі трэба будзе сур’ёзна працаваць. Сёння хацелася б пачуць, што ўжо зроблена ў мэтах выканання дадзеных кіраўніком дзяржавы даручэнняў».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.