Вы тут

Сямейны фестываль «Букідс. Прафесіі» праходзіць у Батанічным садзе


У гэтыя выхадныя ў Батанічным садзе праходзіць фестываль для ўсёй сям’і «Букідс. Прафесіі». Дзеці могуць паспрабаваць сябе ў ста прафесіях, атрымаць запіс у «працоўнай кніжцы»: здаць «на правы», наведаць разам з бацькамі «натарыяльную кантору», аформіць «крэдытную картку» ў фестывальным аддзяленні банка і нават атрымаць на яе сваю першую «зарплату» — букідсы, якую можна будзе выдаткаваць на забавы на пляцоўках фестывалю, дабрачыннасць, дадатковую адукацыю ці ж абмяняць на тавары ў трох фестывальных крамах.


Акрамя гэтага, на фестывалі разгорнута музычна-тэатральная пляцоўка. На працягу двух дзён з 11.00 да 22.00 для гледачоў выступаюць прафесійныя тэатральныя трупы з усёй краіны са сваімі лепшымі спектаклямі, будзе працаваць і творчая майстэрня. Пасля 19.00 пройдзе вячэрняя забаўляльна-музычная праграма, якая завершыцца ў 22:00. 

У рамках фестывалю арганізаваны абмен цацкамі і кнігамі, калі хлопчыкі і дзяўчынкі могуць прынесці максімум 5 цацак або кніг і забраць любую ўпадабаную дадому. 

У нядзелю з 18.00 да 19.00 пройдзе свята фарбаў холі.

Уваходны білет на фестываль можна загадзя набыць анлайн або на тэрыторыі Батанічнага саду ў дзень мерапрыемства. Усе актыўнасці фестывалю ўваходзяць у кошт квітка. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.