Вы тут

У Кітаі адзначаюць свята драконавых лодак


Сёння ў Кітаі адзначаюць Дуаньу — свята драконавых лодак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З гэтай нагоды ў Паднябеснай трохдзённыя вакацыі. Дуаньу таксама называюць «двайной пяцёркай», паколькі штогод яго адзначаюць на пяты дзень пятага месяца па месяцовым календары. З набліжэннем свята жыхары па ўсёй краіне пачалі рыхтаваць цзунцзы — страву з клейкага рысу ў лісці бамбука або трыснёга. Асноўныя інгрэдыенты — клейкі рыс і начынне, якое загорнута ў лісце. У сувязі з рознымі харчовымі звычкамі паўночныя кітайцы аддаюць перавагу цзунцзы з салодкім начыннем, а паўднёўцы — з салёным. У апошнія некалькі гадоў асаблівай папулярнасцю сярод маладых кітайцаў карыстаюцца цзунцзы са змяшаным начыннем, у тым ліку з дабаўленнем сыру.

Святы Дуаньу, Чуньцзэ (свята Вясны), Цынмін (Дзень памінання памерлых) і Чжунцю (свята Сярэдзіны восені) з’яўляюцца чатырма традыцыйнымі святамі Кітая. Культура Дуаньу аказала шырокі ўплыў на ўвесь свет — у розных краінах і раёнах праходзяць шматлікія тэматычныя мерапрыемствы. У верасні 2009 года ЮНЕСКА афіцыйна адобрыла ўнясенне гэтага свята ў «Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва». Такім чынам, свята Дуаньу стала першым кітайскім фестывалем, які трапіў у гэты спіс. Акрамя падрыхтоўкі цзунзцы, у гэты перыяд таксама праводзяцца гонкі на драконавых лодках, развешваюцца лекавыя травы, людзі носяць мяшочкі з араматычнымі рэчывамі і пяцікаляровыя ніткі з натуральнага шоўку. 

Напярэдадні ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай) на ваду спусцілі дзіўную лодку. Гэта адзіная ў сваім родзе лодка-дракон «лунчжоў» даўжынёй 99,9 метра, якую адрознівае від веславання. У адрозненне ад звычайных «лунчжоў», у гэтай лодцы весляры размяшчаюцца ў чатыры шэрагі: два шэрагі веслуюць седзячы, два другія — стоячы. У ёй размяшчаюцца 420 весляроў. У 2016 годзе лодка-дракон «лунчжоў» з чатырма радамі вёслаў увайшла ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Хунань. Падчас Дуаньу паўсюль ладзяць гонкі на драконавых лодках, так што стометровы «лунчжоў» правераць на спаборніцтвах. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.