Вы тут

У выніку выбуху ў рэстаране ў Кітаі загінулі звыш 30 чалавек


Прынамсі 31 чалавек загінуў і сямёра атрымалі раненні ў выніку выбуху газу ў рэстаране-барбекю на ажыўленай вуліцы ў раёне Сініцын горада Іньчуань, адміністрацыйнага цэнтра Нінся-Хуэйского аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая. 


Як паведамляецца, трагедыя здарылася ўчора ў 20.40 па мясцовым часе (15.40 па мінскім). Па паведамленні агенцтва «Сіньхуа», за гадзіну да выбуху супрацоўнікі заўважылі пах газу і выявілі, што клапан балона зламаны, пры яго замене і адбыўся выбух.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў да неадкладнага расследавання трагічнага здарэння і пакарання вінаватых. Ён распарадзіўся ўзмацніць кантроль на ключавых аб’ектах, эфектыўна прадухіляць узнікненне аварый на вытворчасцях. Як перадае Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, у рамках расследавання надзвычайнага здарэння праваахоўныя органы ўжо затрымалі 9 чалавек, уключаючы ўладальніка ўстановы, дзе адбыўся інцыдэнт, а таксама яго кампаньёна і некалькіх супрацоўнікаў.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.