Вы тут

У Пекіне праходзіць глабальная канферэнцыя па лічбавай эканоміцы


На глабальнай канферэнцыі па лічбавай эканоміцы 2023 года, якая адкрылася ў кітайскай сталіцы, было прапанавана стварыць адкрытую інавацыйную сетку па ўсім свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтае мерапрыемства прысвечана тэме «Дадзеныя стымулююць развіццё, інтэлект вызначае будучыню». Яно арганізавана сумесна ўрадам Пекіна, Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, Міністэрствам камерцыі КНР, Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнет-інфармацыі КНР і Усекітайскім навукова-тэхнічным таварыствам.

На цырымоніі адкрыцця прадстаўнікі Пекіна і 18 гарадоў-партнёраў, уключаючы Абу-Дабі, Лондан, Сан-Францыска, Вену, В’енцьян і Сарагосу, апублікавалі Ініцыятыву па супрацоўніцтве паміж гарадамі-партнёрамі ў сферы лічбавай эканомікі. Гэтая ініцыятыва ахоплівае такія аспекты, як паскарэнне працэсу лічбавай трансфармацыі гарадоў, экалагічнае развіццё за кошт пашырэння магчымасцяў лічбавых тэхналогій і падтрымка глабальнага лічбавага інклюзіўнага супрацоўніцтва. Мэта ініцыятывы — стварэнне адкрытай інавацыйнай сеткі лічбавай эканомікі паміж гарадамі свету, а таксама ў рамках шматбаковых і двухбаковых структур.

У 2021 годзе Пекін паставіў мэту развіцця — паскорыць будаўніцтва горада ў якасці сусветнага эталона для лічбавай эканомікі. Паводле дадзеных Пекінскага ўпраўлення эканомікі і інфарматызацыі, дабаўленая вартасць лічбавай эканомікі Пекіна павялічылася з 871,94 млрд. юаняў (каля 121,16 млрд. долараў) у 2015 годзе да 1,7 трлн. юаняў у 2022-м. Доля гэтага паказчыка ў ВРП горада ўзрасла з 35,2 да 41,6 працэнта. Сёлета ў першым квартале дабаўленая вартасць лічбавай эканомікі Пекіна дасягнула 426,57 мільярда юаняў, што склала 42,9 працэнта ад агульнага аб’ёму ВРП. Цяпер у Пекіне налічваецца больш чым 8 тысяч буйных прадпрыемстваў у асноўных сектарах лічбавай эканомікі.

Па словах арганізатараў мерапрыемства, у перспектыве Глабальная канферэнцыя па лічбавай эканоміцы працягне рэалізоўваць вылучаную ініцыятыву, засяродзіўшыся на такіх галінах, як развіццё лічбавай індустрыі, будаўніцтва разумных гарадоў, сацыяльнае кіраванне і лічбавая трансфармацыя.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.