Вы тут

Важна паказаць перавагі вытворчай кааперацыі Беларусі і Расіі


Важна паказаць усе перавагі вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


«Важна не проста прадэманстраваць дасягненні ў прамысловасці, навуцы і тэхналогіях, але і паказаць усе перавагі вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Гэта неабходна, паколькі перад намі стаяць найважнейшыя задачы па імпартазамяшчэнні і дасягненню тэхналагічнага суверэнітэту», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Таксама ён распавёў, што была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца да ІНАПРАМу, і дадаў, што на выставе плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю, на тэрыторыі якой і будзе праходзіць дадзенае мерапрыемства.

«Мы сустракаліся з губернатарам Свярдлоўскай вобласці ў канцы красавіка і змаглі намеціць шэраг тэм і напрамкаў, якія неабходна развіваць», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

У канцы гэтага тыдня стартуе візіт урадавай дэлегацыі на чале з Раманам Галоўчанкам у Екацярынбург, дзе адбудзецца Міжнародная прамысловая выстава ІНАПРАМ-2023. Наша краіна ўпершыню будзе ўдзельнічаць у гэтай выставе ў новым для сябе статусе — краіны-партнёра.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.