Вы тут

Сергеенка: Гэта свята беларуска-расійскага сяброўства


«Купалле» ў Александрыі — свята беларуска-расійскага сяброўства. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падчас свята «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Александрыя не толькі збірае сяброў, але і з кожным годам набірае абароты, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Свята праходзіць ужо 14-ы раз, і я выдатна памятаю, як яно пачыналася. Першапачаткова ўсё было значна сціплей і прасцей, але кожны год намаганнямі і стараннямі мясцовых органаў улады, беларускіх умельцаў і артыстаў свята прыцягвала ўсё большую колькасць людзей. Сёння тут ужо адпачываюць і атрымліваюць асалоду ад таго, што адбываецца каля 40 тыс. чалавек».

Па словах Ігара Сергеенкі, праграма свята вельмі насычаная і разнастайная: на пляцоўках праходзіць шмат мерапрыемстваў, госці і ўдзельнікі з нецярпеннем чакаюць вячэрняга канцэрта. Аднак «Купалле» ў Александрыі аб’яднала не толькі беларусаў, але і нашых бліжэйшых суседзяў. Разам з беларусамі на купальскім полі шмат расійскіх дэлегацый, прысутнічаюць кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку з Сібіры, прыехалі нашы найбліжэйшыя суседзі — Бранск і Смаленск. Таксама ў Александрыі сабраліся расійскія творчыя калектывы, майстры і ўмельцы. Аб такім шырокім прадстаўніцтве, тым больш у Год міру і стваральнай працы, можна было толькі марыць.

«„Купалле“ ў Александрыі сапраўды становіцца мерапрыемствам міжнароднага ўзроўню, — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Гэта свята беларуска-расійскага сяброўства, якое праходзіць у выдатным месцы — на беразе Дняпра. Упэўнены, што сёння „Александрыя збірае сяброў“ нікога не пакіне абыякавым і людзі сыдуць адсюль з сувенірамі і прыемнымі ўражаннямі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.