Вы тут

Прадпрыемствы Мінпрама за два дні ІНАПРАМа падпісалі 23 дакументы


Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі, паводле аператыўных даных, на палях Міжнароднай спецыялізаванай выставы ІНАПРАМ у Екацярынбургу 10-11 ліпеня падпісалі 23 дакументы, у тым ліку 14 пагадненняў, 1 мемарандум, 7 кантрактаў і 1 дагавор. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінпрама.


Фота: БелТА

На выставе ІНАПРАМ прадстаўлены 45 прадпрыемстваў Мінпрама. Асобнымі стэндамі, на якіх экспануецца 21 адзінка натуральных узораў тэхнікі, прадстаўлена шэсць прадпрыемстваў (МАЗ, «Белкамунмаш», «АМКАДОР», «Гомсельмаш», МТЗ, БЕЛАЗ).

Аб’яднаны стэнд станкабудаўнічых прадпрыемстваў уключае ў сябе 17 станкабудаўнічых арганізацый, на ім экспануецца 13 натуральных узораў станкоў (частка станкоў прадстаўлена ў працы ў «халастым» рэжыме). На аб’яднаным стэндзе прамысловых прадпрыемстваў з экспанаваннем узораў прадукцыі прадстаўлена 21 прадпрыемства Мінпрама («Магілёўліфтмаш», МЭТЗ ім. В. І. Казлова, ММЗ, БМЗ, «Інтэграл», ММЗ ім. С. І. Вавілава, БАТЭ і інш.).

У ходзе візіту ў Екацярынбург міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік прыняў удзел у серыі сустрэч і перамоў: 9 ліпеня — у сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, 11 ліпеня — у шэрагу сустрэч і перагавораў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Пятра Пархомчыка з намеснікам старшыні ўрада Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Максімам Аўдзеевым, старшынёй праўлення прамысловага кластара Рэспублікі Татарстан Сяргеем Маёравым, губернатарам Пермскага краю Дзмітрыем Махоніным, кіраўніцтвам расійскага экспартнага цэнтра, міністрам прамысловасці Краснадарскага краю Дзмітрыем Хмялько. Бакамі была адзначана станоўчая дынаміка ўзаемнага супрацоўніцтва, абазначаны перспектыўныя напрамкі развіцця кааперацыйнага ўзаемадзеяння і існуючы патэнцыял па рэалізацыі сумесных праектаў.

Пытанні рэалізацыі саюзнай праграмы па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі, у тым ліку па прызнанні тэхналагічных аперацый, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні абароны ўнутранага рынку Беларусі і Расіі былі абмеркаваны на сустрэчы з намеснікам старшыні урада — міністрам прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзянісам Мантуравым.

Парадак дня на 12 ліпеня таксама ўключае перагаворы з кіраўніцтвам шэрагу рэгіёнаў і буйных прамысловых прадпрыемстваў Расіі па стратэгічных напрамках узаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.