Вы тут

У Мінску праходзіць пасяджэнне па пытаннях біябяспекі


Краінам АДКБ неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці і рэсурсы для папярэджання і ліквідацыі біяпагроз, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Неабходна ў поўнай меры ацэньваць рэальнасць і ступень небяспекі біялагічных пагроз і выкарыстоўваць усе магчымасці і рэсурсы для прыняцця мер для іх папярэджання і ліквідацыі», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Другое пасяджэнне Каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў АДКБ па пытаннях біялагічнай бяспекі праходзіць у Мінску.

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць праект Рэгламенту работы Каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях біялагічнай бяспекі, а таксама даклад аб ваенна-біялагічных пагрозах на прасторы АДКБ. Будуць таксама абмеркаваны практычныя меры па рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан аб стварэнні Міжнароднага агенцтва па біялагічнай бяспецы, падсправаздачнага Савету Бяспекі ААН, дадзена ацэнка сітуацыі ў сферы біялагічнай бяспекі на прасторы АДКБ і ўзаемадзеянню дзяржаў-членаў у галіне біябяспекі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.