Вы тут

ІНАПРАМ перасягнуў чаканні прадпрыемстваў Мінпрама


Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі на палях Міжнароднай прамысловай выставы ІНАПРАМ у Екацярынбургу, паводле папярэдніх падлікаў, падпісалі дакументы на суму каля $240 млн., паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.


Вынікі ўдзелу прадпрыемстваў Мінпрама ў найбуйнейшым прамысловым форуме значна перасягнулі чаканні. Падпісаны пагадненні, мемарандумы, кантракты па шырокім спектры напрамкаў супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі — па пастаўках прадукцыі, камплектуючых, арганізацыі зборачных вытворчасцей, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, тэхнічнай мадэрнізацыі, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і інш.

На ІНАПРАМе былі прадстаўлены 45 прадпрыемстваў Мінпрама. 6 прадпрыемстваў (МАЗ,«Белкамунмаш», «Амкадор», «Гомсельмаш», МТЗ, БЕЛАЗ) былі прадстаўлены асобнымі стэндамі, на якіх экспанавалася 21 адзінка натуральных узораў тэхнікі. Аб’яднаны стэнд станкабудаўнічых прадпрыемстваў уключаў 17 станкабудаўнічых арганізацый. 21 прадпрыемства Мінпрама («Магілёўліфтмаш», МЭТЗ ім. У.І. Казлова, ММЗ, БМЗ, «Інтэграл», ММЗ ім. С.І. Вавілава, БАТЭ і інш.) было прадстаўлена на аб’яднаным стэндзе прамысловых прадпрыемстваў з экспанаваннем узораў прадукцыі.Стэнды прадпрыемстваў Мінпрама выклікалі вялікую цікавасць і ажыятаж сярод наведвальнікаў выставы: штодня на кожнай з пляцовак праходзіла да 50 дзелавых сустрэч і стратэгічных перагавораў.

Форум прынёс беларускім і расійскім прамыслоўцам новыя бізнес-кантакты. У цэлым рэалізацыя падпісаных на форуме дакументаў будзе садзейнічаць паглыбленню практычнага супрацоўніцтва, дынаміцы гандлёвых адносін і падтрымцы праектаў кааперацыі вядучых прадпрыемстваў дзвюх краін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.