Вы тут

Прэм’ер-міністр Беларусі вылецеў у Казахстан


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка вылецеў у Казахстан, паведамляе БелТА.


 БелТА

Візіт кіраўніка беларускага ўрада прадугледжвае перагаворы з кіраўніцтвам Казахстана, у тым ліку чакаецца сустрэча Рамана Галоўчанкі з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, а таксама з прэм’ер-міністрам Аліханам Смаілавым.

Яшчэ адзін пункт праграмы візіту прэм’ерміністра — наведванне Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Казахстан».

З 25 па 27 верасня 2023 года ў Міжнародным выставачным цэнтры EXPO ў Астане ўпершыню адбудзецца Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРАМ. Казахстан». Асноўнымі тэмамі выставы стануць транспартнае, авіяцыйнае і энергетычнае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная прамысловасць, металургія і інш. На плошчы больш за 12 000 кв. м прыярытэтныя праекты і напрамкі прэзентуюць Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі і Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана. Свае экспазіцыі прадставяць вядучыя прамысловыя і інавацыйныя кампаніі дзвюх краін. Дапоўняць выставу Нацыянальныя экспазіцыі і кампаніі з краін ЕАЭС.

Неад’емнай часткай «ІНАПРАМа» з’яўляецца цікавая і насычаная дзелавая праграма. Так, у гэтым годзе запланаваны расійска-казахстанскі прамысловы форум з удзелам кіраўнікоў дэлегацый, спецыялізаваныя сесіі па тэмах: цыфравізацыі прамысловасці, кааперацыя ў машынабудаванні, тэхналогіі для вялікіх гарадоў, тэхналогіі для энергетыкі, міжнароднае супрацоўніцтва і інш.

Выстава пройдзе пад патранажам прэм’ер-міністра Казахстана Аліхана Смаілава.

Дарэчы, ён разам з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і кіраўніком расійскага ўрада Міхаілам Мішусціным наведваў беларускую экспазіцыю на выставе «ІНАПРАМ-2023» у Екацярынбургу, дзе Беларусь выступала генеральным партнёрам.

Удзел у міжнародным прамысловым форуме «ІНАПРАМ. Казахстан» прымуць і беларускія вытворцы — на выставе будзе прадстаўлена экспазіцыя Made in Belarus.

Як адзначаюць прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, «ІНАПРАМ» у Казахстане — гэта яшчэ адна магчымасць прэзентаваць свае тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці, наладзіць новыя кантакты, выйсці на новыя рынкі. Так, па выніках удзелу беларусаў у выставе «ІНАПРАМ» у Екацярынбургу можна сказаць, што бізнес-пляцоўка дадзенага форуму вельмі эфектыўная. Гэта і прэзентацыя сваёй прадукцыі і тэхналогій, і новыя партнёры, і магчымасць выйсці на новы ўзровень прамкааперацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.