Вы тут

У Гомелі сустрэлі ўдзельнікаў паветранага хрэснага ходу ратавальнікаў


Сёння супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС атрымалі магчымасць пакланіцца праваслаўнай святыні, заступніцы беларускіх ратавальнікаў ̶ вобразу Божай Маці «Неапалімая Купіна». Менавіта гэты багародзічны вобраз атрымаў адлюстраванне на гербе МНС.


Незвычайная праваслаўная акцыя пачалася 11 ліпеня і ахапіла тэрыторыю ўсёй краіны. Верталёт авіяцыі міністэрства МНС са святыняй на борце праляціць над тэрыторыямі ўсіх рэгіёнаў. Нагадаем, што ікону перад пачаткам паветранага хрэснага ходу асвяціў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. 

Паветраны хрэсны ход стаў знакавай падзеяй у гонар 170-годдзя пажарнай службы Беларусі. Гомель трэцім з абласных цэнтраў прыняў ўдзельнікаў паветранага хрэснага ходу з вобразам Багародзіцы. Святыня ўжо пабывала ў Брэсце і Гродна. У Гомелі богаслужэнне з удзелам супрацоўнікаў МНС прайшло ў Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы.

— Гасподзь па малітвах Божай Маці дапамагае супрацоўнікам несці сваё паслушанне, выконваць абавязак перад Радзімай і народам, — звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Ён зазначыў, што сустрэча вобраза Багародзіцы ў Гомелі вельмі важная падзея не толькі для супрацоўнікаў ратавальнай службы і свяшчэннікаў, але і для ўсіх праваслаўных вернікаў.

— Мы просім, каб Маці Божая захавала нас ад усіх бед і нягод, пакрыла нас усіх сваім прэчыстым амафорам. Мы верым, што падчас наведвання нашых гарадоў вобраз Божай Маці «Неапалімая Купіна» дасць нам усім сілу, мужнасць, моц духа, добрае здароўе. Верым, што Прэсвятая Багародзіца дапаможа нам на нялёгкім жыццёвым шляху, будзе абараняць і ў службе, і ў паўсядзённым жыцці, — падкрэсліў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Пасля Гомеля вобраз заступніцы беларускіх ратавальнікаў сустрэнуць у Магілёве і Віцебску. Далей паветраны хрэсны ход пройдзе над Мінскам і Мінскай вобласцю. Завяршыцца акцыя ўрачыстай перадачай святыні міністру па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзіму Сіняўскаму.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.