Прадукцыя металургічнай вытворчасці Беларусі пастаўляецца ў 99 краінах. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным аглядзе да Дня металурга, апублікаваным на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БелТА.
У Беларусі колькасць працуючых у металургічнай галіне ў 2022 годзе склала 57,8 тыс. чалавек, а гэта 6,4% ад агульнай колькасці працуючых у прамысловасці. Сярод іх пераважаюць мужчыны — 81,5%, жанчын — 18,5%. Сярэдні ўзрост работнікаў — 41 год. Паводле звестак Белстата, 30,8% работнікаў галіны маюць вышэйшую адукацыю.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 2022 годзе ў галіне склала Br1818,3, і ў параўнанні з 2021 годам вырасла на 13,4%.
Усяго ў Беларусі 1779 арганізацый, якія ажыццяўляюць металургічную вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання.
Уклад Гомельскай і Мінскай абласцей у агульны аб’ём металургічнай вытворчасці ў 2022 годзе склаў больш за дзве траціны. У структуры металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў 48,9% занялі металы і ліццё, 25,7% — будаўнічыя металаканструкцыі, 25,4% — іншыя вырабы з металаў.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».