Вы тут

Алейнік сустрэўся з Прэзідэнтам Нікарагуа і перадаў віншаванні ад Лукашэнкі


У час афіцыйнага візіту ў Нікарагуа 20 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Прэзідэнтам краіны Даніэлем Артэга Сааведра і віцэ-прэзідэнтам Расарыяй Мурылья Самбрана, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Даніэль Артэга Сааведра і Сяргей Алейнік.

Падведзены вынікі работы беларускай дэлегацыі ў Манагуа і пацверджана ўзаемная настроенасць актывізаваць супрацоўніцтва для дасягнення пастаўленых мэт. Канстатавана падабенства поглядаў на сусветныя геапалітычныя працэсы і сітуацыі ў адпаведных рэгіёнах.

Прэзідэнту Нікарагуа перададзены віншаванні кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з 44-годдзем трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі.

Прайшлі перагаворы міністра Сяргея Алейніка і членаў беларускай дэлегацыі з нікарагуанскім калегам Дэнісам Ранальда Манкада Каліндрэсам. Абмеркаваны бягучы міжнародны парадак дня, вынікі нядаўняга саміту Супольніцтва дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAC) і ЕС у Бруселі, пацверджана ўзаемная гатоўнасць і далей выказваць салідарнасць і аказваць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне.

Адзначана, што ў няпростай геапалітычнай абстаноўцы такім краінам, як Беларусь і Нікарагуа, вельмі важна падтрымліваць адна адну, развіваць кантакты на міждзяржаўным, міжурадавым і міжчалавечым узроўнях.

Па выніках перагавораў міністрамі замежных спраў падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз і міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Зацверджана дарожная карта супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.

Генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» падпісаны рамачны кантракт на пастаўку прадукцыі беларускага завода ў Нікарагуа на двухгадовы перыяд. Прадстаўнік ААТ «МАЗ» з мэрыяй сталічнай Манагуа таксама заключылі кантракт на пастаўку беларускай тэхнікі. Дасягнута дамоўленасць аб пастаўках 236 адзінак тэхнікі ААТ «Амкадор» для будаўнічай галіны і камунальнай гаспадаркі Нікарагуа.

Вялікім тэатрам Беларусі, Нацыянальным тэатрам імя Рубэна Дарыа і нікарагуанскім культурным фондам «Інканта» падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве.

Фота МЗС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.