Вы тут

Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтадарогі Р53


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Р53 на ўчастку ад Смалявічаў да Жодзіна, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Прэм’ер-міністру далажылі аб тым, як прасоўваецца рэканструкцыя чарговага ўчастка аўтадарогі Р53, аб графіку работ і пытаннях фінансавання. Дадзеная аўтадарога адрозніваецца інтэнсіўным трафікам, таму яе рэканструкцыя была неабходная. Пастаўлена задача завяршыць работы на ўчастку ад Смалявічаў да Жодзіна ў сціснутыя тэрміны.

Таксама кіраўніку беларускага ўрада далажылі аб тым, як выконваюцца задачы па рамонце рэспубліканскіх і мясцовых дарог у цэлым па краіне.

Генеральны дырэктар РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» Васіль Глядко распавёў журналістам аб ходзе работ на рэканструюемым участку дарогі Р53. «Гэта ўжо трэцяя чарга. Працягласць — больш за 14 км. Раней уводзілі ўчастак да Смалявічаў, цяпер працуем над участкам ад Смалявічаў да Жодзіна. Гэта напружаны ўчастак і па перавозках грузаў, і па аўтамабільнай інтэнсіўнасці. Для жыхароў Жодзіна і прамысловых прадпрыемстваў транспартнае паведамленне стане больш зручным. Дарога стане больш хуткаснай і камфортнай, больш бяспечнай. Работы ідуць па графіку, завяршыць іх плануецца ў першым паўгоддзі наступнага года», — адзначыў ён. Пры гэтым ужо да канца гэтага года абяцаюць адкрыць рух для аўтатранспарту на 12 км дарогі з 14,5 км.

Гендырэктар звярнуў асаблівую ўвагу на пакрыццё дарогі. «Як і ў першай, другой чаргі, тут цэментабетоннае пакрыццё. Тое, што патрабуе ад нас кіраўнік дзяржавы, мы выконваем», — падкрэсліў ён.

Зараз рыхтуецца праект на наступны ўчастак Р53, плануемы для рэканструкцыі — ад Жодзіна да Барысава.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.