Вы тут

Лілія Ананіч: Дапамагаць у бядзе — у характары беларусаў


Меркаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ліліі Ананіч.


Фота: БелТА.

Дзве значныя ініцыятывы вылучаю сёння ў навіннай позве. Першая, у рэалізацыі якой брала ўдзел як дэпутат парламента і член першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, — жанчыны-парламентарыі сабралі гуманітарную дапамогу дзецям Данбаса і перадалі яе Дабрачыннаму фонду Аляксея Талая. Пасля ў сценах парламента адбыліся цёплыя зносіны з мужным параалімпійцам, які не аднойчы выязджаў на Данбас з гуманітарнай місіяй дзецям Данбаса. Да слёз кадры відэаролікаў, словы падзякі жанчын і дзяцей, якія спазналі вайну, нам, беларусам, за падтрымку ў выпрабаваннях.

Другая ініцыятыва агучана сёння на пляцоўцы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — аб зборы фінансавых сродкаў на будаўніцтва Цэнтра патрыятычнага выхавання ў Брэсцкай вобласці.

У гэтых дабрачынных ініцыятывах мне бачыцца адна асяродак — каб бяда не пастукалася ў тваю хату, як гэта адбылося ў нашых суседзяў, усім і кожнаму трэба пераасэнсаваць сваё стаўленне да адбывалага, выйсці са звыклай зоны камфорту і адчуць сэрцам запатрабаванне быць у адказе за наш мірны сённяшні дзень і такое ж мірнае заўтра. І таму так важна і дапамога дзецям Данбаса, і наш асабісты ўклад у працяг слаўных традыцый бацькоў і дзядоў. Памятайце, напярэдадні вайны, у 1940-м годзе метадам усенароднай будоўлі мінчане, і моладзь у авангардзе, уручную выкапалі катлаван для Камсамольскага возера на плошчы амаль сарака гектараў (вырашалася праблема прадухілення падтаплення Мінска. Адкрыццё возера і добраўпарадкаванага парку намячалася на 22 чэрвеня 1941...).

Традыцыя дапамагаць у бядзе і рабіць вялікія справы разам у нашым беларускім характары.  

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.