Вы тут

Урачыстыя цырымонія адкрыцця ІІ Гульняў краін СНД прайшла ў Беларусі


Дынамічна і ярка — ў «Мінск-арэне» прайшла цырымонія адкрыцця ІІ Гульняў краін СНД. Яна сабрала мноства маладых перспектыўных спартсменаў і тых, хто ўжо ведае, што такое смак перамогі. Цырымонія аб’яднала мастацтва і спорт. І, канешне, уключыла ў сябе традыцыйныя для такога мерапрыемства элементы. Нацыянальны сцяг пад столь «Мінск-арэны» паднялі алімпійскія чэмпіёны Кацярына Карстэн, Іван Літвіновіч і Аляксандр Масяйкоў. Сцяг Садружнасці Незалежных дзяржаў узнялі Андрэй Барбашынскі, Яніна Правалінская-Карольчык і Юлія Несцярэнка. Сімвалічна, што гандбаліст Андрэй Барбашынскі і вясляр Аляксандр Масяйкоў у 1992 годзе заваявлі залатыя алімпійскія медалі, выступаючы ў саставе Аб’яднанай каманды СНД. «Репетыцыі цырымоніі адкрыцця нагадалі мне трэніроўкі ў сектары», — пажартавала Яніна Правалінская-Карольчык. 


Рэжысёры цырымоніі адкрыцця пастараліся паказаць самабытнасць і хараство беларускай культуры. Знайшлося месца і для традыцый краін-удзельніц Гульняў. Парад спартсменаў атрымаўся нестандартным. Дэлегацыі выходзілі пад нацыянальную музыку, а на сцэне ў гэты час артысты ў народных касцюмах выконвалі народныя танцы. Парад спартсменаў адначасова стаў і парадам культур. 

Таксама свае прывітанні ў «Мінск-арэну» перадалі гарады, якія прымаюць спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД: Брэст, Магілёў, Гомель, Гродна, Віцебск, Орша, Жлобін, Салігорск, Маладзечна. А непасрэдна на самой цырымоніі свае музычныя прывітанні гледачам перадавалі артысты з усіх рэгіёнаў краіны. 

Важная традыцыя адкрыцця — клятвы спартсменаў, трэнераў і суддзяў. Ад імя ўсіх спартсменаў сумленна выконваць правілы Гульняў паклялася сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, цяжкаатлетка Дар’я Навумава. Клятву трэнераў зачытала старшы трэнер нацыянальнай зборнай па барацьбе Васіліса Марзалюк. Ад імя суддзяў пакляўся галоўны суддзя спаборніцтваў па каратэ Аляксандр Краевіч.

Галоўны элемент цырымоніі адкрыцця спартыўнага форуму — запальванне полымя. Гэтае ганаровае права было даверана юнай гімнастцы Аляксандры Зубовіч. Кампанію ёй склалі сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы Настасся Салас і чэмпіён свету, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па самба Андрэй Рыбак. 

Полымя ІІ Гульняў краін СНД адпавядае спаборніцтвам — сучаснае і яркае. І здольнае зарадзіць спартсменаў на прыгожую барацьбу. Наколькі гэта так, убачым ужо заўтра. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.