Вы тут

Сяргец Барташ пазначыў прыярытэты ў раслінаводстве


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ сёння падчас рабочай паездкі ў Камянецкі раён пазначыў прыярытэты на перспектыву ў раслінаводстве, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

Міністр звярнуў увагу на вынік работы аграрыяў Камянецкага раёна, якім удалося павялічыць вал збожжа ў параўнанні з мінулым годам. Добрага выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы захаванню тэхналогій. «Захаванне тэхналогій — гэта гарантыя атрымання добрага выніку незалежна ад умоў надвор’я. На дадзены момант у Камянецкім раёне ёсць недахоп вільгаці, гэта відаць па раслінах кукурузы, цукровых буракоў. Тым не менш яны змаглі забяспечыць прыбаўку ўраджаю пры тых жа плошчах збожжавых. Тэхналогіі — асноўнае, у тым ліку своечасовае правядзенне ўсіх відаў работ», — падкрэсліў Сяргей Барташ.

У Беларусі засталося ўбраць прыкладна трэцюю частку плошчаў азімых і яравых збожжавых культур. Пры спрыяльным надвор’і жніво аграрыі могуць завяршыць за 8-10 дзён. Затым пачнецца ўборка грэчкі і проса.

«Уборку завершым. Цяпер самае галоўнае — закласці пад наступны год падмурак, на якім будзе вырабляцца прадукцыя. Па-першае, пасеяць своечасова азімы рапс, што забяспечыць годны ўраджай. Азімы рапс не столькі залежыць ад умоў надвор’я, колькі ад тэхналогій і тэрмінаў яго сяўбы, правядзення доглядных работ. Па-другое — своечасовая ўборка кукурузы. Міністэрства сельскай гаспадаркі з навукай працуюць над тэхналогіяй закладкі ў больш раннія тэрміны. Нам патрэбны вынік. Карма — самае галоўнае ў жывёлагадоўлі», — сказаў міністр.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.