Вы тут

Экватарыяльнай Гвінеі цікавыя беларускія тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы і медыцыне


Беларусі важна выбудоўваць супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, паведамляе БелТА.


Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіанг Нгема Мбасога ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь наведаў агракамбінат «Дзяржынскі». Гасцям прадставілі выставу прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, у прыватнасці мясную, малочную, хлебабулачную і іншую прадукцыю.

«Нам трэба выбудоўваць „масткі“ з афрыканскімі краінамі. Прыемна, што ў Беларусь з афіцыйным візітам прыехаў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі. Ён зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з нашай краінай. Яму цікавыя перадавыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне, адукацыі», — сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго, Беларусі таксама цікавы афрыканскі рынак. «Гэта новы кантынент для нашай краіны. Мы пачынаем першыя крокі ў частцы супрацоўніцтва па розных напрамках», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

«Мы бачым, што наша выстава харчовых прадуктаў ўразіла і зацікавіла нашых гасцей. Мы можам пастаўляць сухое малако, там яго перапрацоўваць і рэалізоўваць не толькі ў Экватарыяльнай Гвінеі, але і на ўсім Афрыканскім кантыненце», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіанг Нгема Мбасога з афіцыйным візітам наведаў Рэспубліку Беларусь. Цэнтральнай часткай візіту сталі перамовы з Кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Афіцыйная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і перамовы ў вузкім і пашыраным складах прайшлі ў Палацы Незалежнасці. Па іх выніках быў падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, накіраваных на развіццё адносін па шырокім спектры напрамкаў — ад эканомікі да гуманітарнай сферы.

Дадзены візіт з’яўляецца працягам курсу Беларусі на актывізацыю супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі і пацвярджае ўзаемную цікавасць да супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.