Вы тут

Лукашэнка наведвае фінал «Міс Беларусь — 2023»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае фінал ХІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2023», паведамляе БелТА.


Фінальнае шоу конкурсу арганізавана ў сталічным Палацы спорту. Паглядзець на яркае відовішчнае дзейства і, вядома, падтрымаць прэтэндэнтак на карону з розных рэгіёнаў краіны прыбылі тысячы чалавек. Сярод гледачоў на трыбунах прысутнічае і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

За тытул «Міс Беларусь» у фінале пазмагаюцца 24 дзяўчыны. Вызначыцца з выбарам лепшай павінна кампетэнтнае журы пад старшынствам тытулаванага беларускага спартсмена Івана Ціхана. У склад журы таксама ўвайшлі тэлевядучая Паліна Шуба, галоўны балетмайстар Вялікага тэатра оперы і балета Ігар Колб, кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч, беларускі аўтагоншчык Сяргей Вязовіч, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Вольга Шпілеўская.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.