Вы тут

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце


Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля Качанава. Спікер прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой», з якой пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 956-годдзя сталіцы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сталіца сёння святкуе свой дзень нараджэння, і вы бачыце, як шырокамаштабна. Гэта галоўны горад нашай краіны. Людзі прыязджаюць у сталіцу з розных рэгіёнаў, з розных краін. І, вядома, мы павінны паказаць прыклад ва ўсім. Гэта чысціня, утульнасць, парадак. Самае галоўнае — камфорт для жыхароў горада і, вядома, захаванне тых слаўных, добрых традыцый, якія былі закладзены старэйшымі пакаленнямі, якія стаялі ля вытокаў стварэння гэтага цудоўнага горада, калі пасля вайны аднаўлялі яго з руін. І сёння гэты прыгажун-горад, адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, добраўпарадкаваных, чыстых, утульных, камфортных для жыцця», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер выказала словы ўдзячнасці і падзякі тым людзям, якія сёння сваёй працай ствараюць даброты для Мінска. «Тым, хто працуе на прадпрыемствах, у арганізацыях, на заводах, вучаць нашых дзяцей, лечаць нашых людзей — усім нізкі паклон і словы ўдзячнасці і падзякі, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — І, вядома, я ўпэўненая, што горад будзе развівацца, горад будзе жыць сваімі новымі традыцыямі. Паглядзіце, у які раз свята пачынаецца з сімвалічнага мерапрыемства, калі мы ўсе разам ускладаем кветкі да падножжа гэтага абеліска, аддаём даніну памяці тым, хто загінуў, абараняючы горад Мінск і нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

«Я ўпэўнена, будуць з’яўляцца новыя традыцыі. Я ўпэўненая, горад будзе развівацца разам з краінай і заўсёды будзе з’яўляцца прыкладам для гарадоў не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету», — канстатавала Наталля Качанава

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.