Вы тут

«Пабачыць столькі дзіцячых пісьменнікаў — гэта фантастыка!»


Выдавецкі дом «Звязда» арганізаваў на 9 верасня сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі і выставу-продаж кніг, дзе можна было атрымаць аўтограф улюбёнага пісьменніка, набыць кніжку па нізкай цане і не толькі.


На 956-годзе Мінска было шмат святочных падзей. Але сярод іх вылучалася асобная: мерапрыемства, на якім чуецца беларуская мова, на якім можна было сустрэць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, набыць новую дзіцячую літаратуру — фестываль дзіцячай кнігі «У гасцях у Францыска Скарыны».

У скверы па вуліцы Каліноўскага а 12:00 фестываль пачаўся з выступленняў беларускіх дзеячаў. Чыталі вершы, прэзентавалі новыя кнігі, расказвалі цікавосткі і нават спявалі. За дзве гадзіны прагучалі развагі і думкі наконт сучаснага стану дзіцячай літаратуры. Тамара Пятроўна Бунта выказала наступнае:

«Гэта вельмі важна — не толькі пісаць і выдаваць кнігі. А і несці сваё беларускае слова да юных чытачоў».

Юныя чытачы змаглі падпісаць свае кнігі ў паэта Уладзіміра Мазго і пісьменніка-публіцыста Алены Стэльмах.

Пасля выступленняў усе жадаючыя маглі набыць кнігі па спецыяльных цэнах: 3, 5 і 10 рублёў. Для дзяцей былі арганізаваны невялікія майстар-класы.

Пісьменнікі і паэты пасля агульнага фота пачынаюць размовы на свабодныя тэмы. Удаецца злавіць некалькі прыгожых кадраў. Паступова ўсе разыходзіцца. А ў маіх думках круцяцца словы літаратара Ірыны Карнавухавай:

«Пабачыць столькі дзіцячых пісьменнікаў — гэта фантастыка!»

Міхаіл МУРЗА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.