Вы тут

Пархомчык расказаў аб супрацоўніцтве з афрыканскімі краінамі


Еўрапейскія краіны выцягваюць з Афрыкі яе рэсурсы, а Беларусь прыходзіць у краіны паўднёвага кантынента са сваімі тэхналогіямі, навучае ім і забяспечвае сэрвіс і суправаджэнне айчыннай тэхнікі, якая пастаўляецца туды. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі з’яўляецца перспектыўным для многіх дзяржаў. «Афрыка — вельмі цікавы рэгіён, і за яе сёння змагаюцца многія краіны. Афрыканскія краіны атрымалі сваю незалежнасць, але яна сёння носіць намінальны характар, таму тыя былыя краіны, якія кіравалі тут, па-ранейшаму ўплываюць на эканоміку, выбудоўваюць і выцягваюць усё, што можна атрымаць. Нашы погляды на Афрыку адрозніваюцца. Мы ідзем са сваімі тэхналогіямі, прапановамі. Мы прыходзім і не проста прадаем сваю тэхніку, абсталяванне — мы ствараем тэхналогію, навучаем людзей, стараемся максімальна забяспечыць сэрвіс, суправаджэнне. Вельмі важна, што гэтыя людзі маюць патрэбу ў сур’ёзнай падрыхтоўцы — для кіравання трактарам, камбайнам і іншымі сродкамі, якія пастаўляюцца ў рэгіёны Афрыкі», — адзначыў Пётр Пархомчык.

Ён таксама распавёў, што самая буйная беларуская тэхніка працуе на здабычы розных карысных выкапняў, якімі багаты Афрыканскі кантынент. «Нашы кар’ерныя самазвалы працуюць у Зімбабвэ, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Анголе, Алжыры, Марока. Машыны выкарыстоўваюцца, і мы прапануем нашы паслугі. Вельмі важна, што мы абсалютна канкурэнтныя ў адносінах да іншых вытворцаў, якія прапануюць такую ж тэхніку для працы ў кар’ерах», — падзяліўся Пётр Пархомчык.

Віцэ-прэм’ер назваў патэнцыйных новых партнёраў Беларусі сярод краін Афрыкі. «Мы адкрываем для сябе Кенію, чатыры месяцы таму туды былі пастаўленыя першыя сельгасмашыны. Прадстаўнікі Кеніі былі ў нашай краіне, пакуль іх візіты носяць азнаямленчы характар. Была дэлегацыя з Нігерыі, і таксама адбыўся вельмі сур’ёзны дыялог, абмеркаванне па пастаўцы нашай тэхнікі. У найбліжэйшы месяц прыедзе дэлегацыя з Марока, таксама будзем абмяркоўваць дэталёвыя пытанні па пастаўцы тэхнікі ў гэту краіну. Працягваем працаваць з Егіптам, Алжырам, вельмі цікавы Судан. Наогул шмат дзяржаў, якія цікавяцца нашай тэхнікай, нават далёкая Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка атрымала нашы трактары Мінскага трактарнага завода, цяпер яны праходзяць выпрабаванні, і ёсць упэўненасць, што пастаўкі нашай тэхнікі туды рэзка ўзрастуць», — запэўніў віцэ-прэм’ер.

Афрыканскія краіны, якія маюць выхад да мора, напрыклад Экватарыяльная Гвінея, могуць стаць і хабам для прасоўвання беларускай прадукцыі ў іншыя краіны. «Гэта адзін з мастоў, які дазволіць прасоўваць нашу прадукцыю не толькі для Экватарыяльнай Гвінеі, але і для бліжэйшых краін, тым больш што папулярнасць гэтай дзяржавы важкая на афрыканскім кантыненце. І мы разгледзім яе як пляцоўку для пастаўкі нашых харчовых тавараў, якія мы паспяхова прадаем, прадукцыі нашых аграрыяў. Экспарт пастаянна ў гэтым кірунку расце. І, напэўна, з дапамогай афрыканскіх краін можна дасягнуць экспарту прадуктаў харчавання, які нам калісьці даручаў Прэзідэнт, — у межах $10 млрд. Гэтая задача можа быць вырашана ў бліжэйшыя 2-3 гады», — праінфармаваў Пётр Пархомчык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.