Вы тут

Петрышэнка заклікаў ствараць у раёнах умовы для рэалізацыі і замацавання маладых спецыялістаў


На раённым узроўні павінны стварацца ўсе ўмовы для рэалізацыі і замацавання маладых спецыялістаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання Слаўгарада, перадае БелТА.


«На рэгіянальным узроўні павінны стварацца ўмовы для замацавання маладых спецыялістаў, у тым ліку пры дапамозе стымулюючых элементаў. Гэта неабходна, каб маладыя спецыялісты заставаліся працаваць у раённых цэнтрах, у вёсцы, — адзначыў ён. — Сёння мы дэталёва паглядзелі і абмеркавалі нарматыўна-прававую базу, якая прымалася некалькі гадоў таму. Тады былі адны ўмовы, цяпер яны змяніліся, узрос і камфорт жыцця. А таму неабходна атрымаць прапановы ад раённага і абласных узроўняў, каб потым глядзець і аналізаваць на ўзроўні ўрада, як нам далей удасканальваць стымулюючыя фактары».

Такі падыход, упэўнены віцэ-прэм’ер, патрэбны для стварэння яшчэ больш камфортных умоў, якія даюць магчымасць маладым спецыялістам эфектыўна працаваць, замацоўвацца і будаваць свае сем’і ў такіх населеных пунктах, як Слаўгарад. «Неабходна ўлічыць, што гэта тэрыторыя была забруджана радыеактыўнымі элементамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер мы аналізуем і актуалізуем тыя ці іншыя параметры, звязаныя з ільготамі для працуючых на такіх тэрыторыях. Над гэтым працуе ў тым ліку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэта трэба, каб мы ішлі ў нагу з часам з пункту гледжання стварэння яшчэ больш камфортных умоў замацавання і прафесійнай самарэалізацыі. Гэта работа датычыцца ўмоў жыцця, дастойнай заработнай платы і адпаведных умоў на рабочым месцы».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.