Вы тут

Сітуацыя ў свеце і ўклад Беларусі ў барацьбу з тэрарызмам


Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімірам Варанковым. Пра гэта распавялі БелТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


На сустрэчы ў цэнтры ўвагі былі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. Размова ішла таксама пра ўклад Беларусі ў сумесныя намаганні па барацьбе з тэрарызмам. Абмяркоўвалася таксама сітуацыя ў розных рэгіёнах свету.

Акрамя таго, размова ішла аб маючай адбыцца Еўразійскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску.

Сустрэча намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства нашай краіны з кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення адбылася на палях Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Сяргей Алейнік узначальвае беларускую дэлегацыю на 78-й сесіі Генасамблеі ААН.

Асноўныя намаганні беларускай дэлегацыі сканцэнтраваны на задачах па прасоўванні кансалідуючага і стваральнага парадку дня, які падкрэслівае мірны характар нацыянальных прыярытэтаў, супрацьдзеянні ініцыятывам, накіраваным на падрыў нацыянальных інтарэсаў нашай краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.