Вы тут

У міжсезонне патрэбнасць ў агурках будзе забяспечана ў поўным аб’ёме


Патрэба краіны ў агурках будзе забяспечана ў поўным аб’ёме ў будучае міжсезонне. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ва ўрадзе, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння мы падводзім прамежкавыя вынікі выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па стабільным забеспячэнні ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд па даступных цэнах. Гэтае пытанне неаднаразова разглядалася ва ўрадзе, у тым ліку з выездам у цяплічныя камбінаты. Абмяркоўвалася стварэнне неабходных умоў па паляпшэнню эканомікі вырошчвання гародніны абароненага грунту», — сказаў Раман Галоўчанка.

Урадам прыняты адпаведныя рашэнні, у прыватнасці па прадастаўленні права цэнтралізаванай закупкі і па ўстанаўленні стымулюючых тарыфаў на электрычную энергію, паколькі кошт электраэнергіі — крытычны кампанент для сабекошту вырошчвання агародніны закрытага грунту.

«Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання зацверджана стратэгія развіцця цяплічнага агародніцтва на 2023-2027 гады. Распрацаваны план-графік мадэрнізацыі цяпліц для таго, каб выйсці на неабходныя аб’ёмы. У выніку па заявах службовых асоб у сезоне 2023-2024 гадоў патрэба краіны ў агурках будзе забяспечана ў поўным аб’ёме, а ў таматах — на 35% з далейшым ростам. Сёння трэба ўдакладніць пытанні, якія застаюцца, і абмеркаваць, як рэалізуюцца прынятыя рашэнні», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.